Занятасьць насельніцтва
Занятасьць насельніцтва — дзейнасьць працаздольнага насельніцтва краіны, па стварэньню матэрыяльных альбо нематэрыяльных рэчаў, дзеля здавальненьня асабістых альбо грамадзкіх патрэбаў, якая не супярэчыць законам краіны.
Занятасьць характарызуецца паказчыкам узровень занятасьці і вызначаецца як адносіна колькасьці занятых да агульнай колькасьці працаздольнага насельніцтва краіны.
Віды занятасьціРэдагаваць
Вызначаюць наступныя віды занятасьці.
- Па форме ўласнасьці на рэчы вытворчасьці:
- праца па найму,
- прадпрымальнасьць,
- асабістая занятасьць (рамяство)
- Па месцу працы:
- на прадпрыемстве (фірме)
- на даму
- Па рэгулярнасьці працы:
- поўная
- часовая
- сэзонная
- выпадковая
- Па легетымнасьці працаўладкаваньня:
- фармальная (зарэгістраваная)
- нефармальная
- Па статусу дзейнасьці:
- асноўная
- дадатковая (другасная)
Структура занятасьціРэдагаваць
Пры вызначэньні структуры занятасьці ўлічваюць колькасьць занятых і незанятых зь ліку ўсяго працаздольнага насельніцтва. Падзяленьня занятых па відах занятасьці, па сфэрах вытворчасьці, па галінах вытворчасьці і невытворчай сфэры, па рэгіёнам краіны, па прадпрыемствам розных формаў уласнасьці і розных прафэсій і відаў дзейнасьці. Пры гэтым улічваюць пол, узрост і адукацыю.
З тэрмінам «занятасьці» зьвязан тэрмін «беспрацоўе», які па сутнасьці праціўны занятасьці і можа быць азначаны, як незанятасьць.
Занятасьць на БеларусіРэдагаваць
Месяц | Эканамічна актыўнае насельніцтва | У тым ліку | ||||
---|---|---|---|---|---|---|
Разам | Занятыя | Беспрацоўныя | ||||
тыс.чалавек | % да адпаведнага пэрыяду мінулага году | тыс.чалавек | % да адпаведнага пэрыяду мінулага году | тыс.чалавек | % да адпаведнага пэрыяду мінулага году | |
2007 год | ||||||
Студзень | 4512,4 | 101,2 | 4459,7 | 101,6 | 52,7 | 75,3 |
Люты | 4518 | 101 | 4464,8 | 101,4 | 53,2 | 73,1 |
Сакавік | 4522,1 | 100,9 | 4469,8 | 101,3 | 52,3 | 71,5 |
Красавік | 4514,1 | 101,0 | 4463,1 | 101,2 | 51,0 | 70,5 |
Травень | 4508,7 | 100,7 | 4459,7 | 100,9 | 49,0 | 69,4 |
Чэрвень | 4511,2 | 100,4 | 4464,2 | 100,8 | 47,0 | 69,2 |
Ліпень | 4531,7 | 100,4 | 4485,2 | 100,8 | 46,5 | 72,2 |
Жнівень | 4538,8 | 100,4 | 4491,2 | 100,8 | 47,6 | 77,9 |
Верасень | 4531,6 | 100,5 | 4484,1 | 100,8 | 47,5 | 81,6 |
Кастрычнік | 4538,2 | 100,6 | 4492,2 | 100,9 | 46,0 | 83,9 |
Лістапад | 4539,7 | 100,7 | 4494,3 | 100,9 | 45,4 | 85,8 |
Сьнежань | 4534,7 | 100,7 | 4490,1 | 100,9 | 44,6 | 85,3 |
2007 год | 4525,2 | 100,7 | 4476,6 | 101,0 | 48,6 | 75,7 |
2008 год | ||||||
Студзень | 4513,1 | 100,0 | 4466,3 | 100,1 | 46,8 | 88,8 |
Люты | 4522,4 | 100,1 | 4472,2 | 100,2 | 50,2 | 94,4 |
Сакавік | 4529,1 | 100,2 | 4479,3 | 100,2 | 49,8 | 95,2 |
Красавік | 4520,6 | 100,1 | 4472,6 | 100,2 | 48,0 | 94,1 |
Травень | 4510,2 | 100,03 | 4464,2 | 100,1 | 46,0 | 93,9 |
Чэрвень | 4512,7 | 100,03 | 4468,9 | 100,1 | 43,8 | 93,2 |