Закарпацкія граматы

Закарпацкія ґраматы — умоўная назва дакумэнтаў дзяржаўна-прававога характару XIII — 1-ае паловы XVII ст., што тычацца рэґуляваньня сацыяльна-эканамічных, культурных і прававых адносінаў у Закарпацкай Украіне (у той час Закарпацьце было пад уладаю Вугоршчыны). Гэта — акты каралёў, адміністрацыйна-тэрытарыяльных і судовых інстытутаў, царкоўна-манастырскага й фэўдальна-прыватнага кіраваньня. Яны ахопліваюць шырокае кола пытаньняў грамадзянска-прававога характару, у прыватнасьці пра:

  • вызначэньне прававога статусу местаў;
  • рэґуляваньне каштовае, падатковае й мытнае палітыкі;
  • ажыцьцяўленьне апэрацыяў куплі-продажу;
  • правілы надзяленьня, дараваньня і карыстаньня зямлёю й лесам для розных пластаў насельніцтва (сьвецкае і духоўнае шляхты, царкоўна-манастырскіх установаў, вяскоўцаў ды інш.);
  • павіннасьці каралеўска-дзяржаўныя, фэўдальныя, царкоўна-манастырскія;
  • прывілеі сьвецкае й духоўнае шляхты, дзяржаўных службоўцаў, купцоў, прамыслоўцаў і г.д..

Закарпацкія ґраматы збольшага напісаныя лацінаю. Найстаражытнейшымі зь вядомых З.г., што напісаныя ўкраінскаю моваю, ё ґраматы Вінца ды Баліцы (Балкі; 1401) й Драгі (1404). Закарпацкія ґраматы ё важнаю крыніцаю вывучэньня сацыяльна-эканамічных, палітычных і прававых адносінаў у Закарпацкай Украіне эпохі сярэднявечча.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць