Загрэбскі прыгарадны цягнік
Загрэбскі прыгарадны цягнік — чыгуначная сетка, якая забясьпечвае масавае транзытнае абслугоўваньне паміж Загрэбам і ягонымі прадмесьцямі. Гэтая сыстэма кіруецца Харвацкай чыгункай і працуе з 1992 году.
З уводам у эскплюатацыю сетка абслугоўвацца электрацягнікамі сэрыі HŽ 6111, зробленымі ў Вугоршчыне. Пачынаючы з 2011 году да складу дзейных цягнікоў былі далучаны таксама новыя сэрыі HŽ 6112-1.
Прыгарадная чыгунка ў асноўным ахоплівае ўсходнія і заходнія часткі Загрэбу. Апошнім часам колькі чыгуначных станцыяў былі адрамантаваныя, а чыгуначныя абслугоўваньне стала больш рэгулярным. Гэтыя меры спрыялі паляпшэньню чыгуначных зносінаў паміж сталіцай і прадмесьцямі. У 2005 годзе частасьць прыгарадных чыгуначных перавозак былі павялічаная да прыблізна 15 хвілінаў на асноўнай лініі Саўскі Мараф — цэнтральны вакзал Загрэбу — Дуга-Сяло. У гадзіны пік частасьць прыбыцьця цягніка складае 10 хвіліаў. З 2010 году маршрут быў падоўжаны яшчэ трыма станцыямі — Сутла, Ладуч і Гарміца.