Завацкія
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
Зава́цкія (часам памылкова называюцца Завадзкімі) — татарскі княскі род у ВКЛ, адгалінаваньне Наймановічаў. У сваю чаргу ад Завацкіх пайшлі наступныя роды: Русіны, Адзыкічы, Сулевічы. Валодалі маёнткам Вака. Частка прадстаўнікоў роду перайшла ў хрысьціянства. Апошні вядомы прадстаўнік роду – Юзаф Завацкі, таварыш пярэдняе варты войска літоўскага ў 1772 годзе.
Радавод
рэдагавацьКазка Айдаравіч, сын Айдара Кандратовіча Наймановіча; валодаў маёнткам у Прудзянах
- Тан-Бэрдзей
- Келды-Даўлець, уладальнік часткі маёнтку ў Прудзянах, маёнткаў у Кумелянах і Запрудзьдзі ў Ашмянскім павеце
- Нурум
- Сюлай, пачынальнік Сюлевічаў (Сулевічаў)
- Ізмаэль
- Шэйх-Іслам, у 1601 годзе дакупіў частку Прудзянаў
- Сюлай, пачынальнік Сюлевічаў (Сулевічаў)
- Нурум
- Ісуп