Жэнэўскі фантан
Жэнэўскі фантан (па-француску: Jet d'eau de Genève[a]) — фантан у Жэнэве ў Швайцарыі, важная славутасьць горада й адзін з самых вялікіх фантанаў у сьвеце.
Вышыня фантана складае 140 м. Хуткасьць патоку — 500 літраў у сэкунду. Спажыўная магутнасьць помпы, якая працуе ад сеткі з напругай 2400 В, — 500 кВт. Хуткасьць бруі складае 200 км/гадз.
Гісторыя
рэдагавацьУпершыню фантан быў устаноўлены ў 1886 годзе, крыху ніжэй па плыні ад сёньняшняга месцазнаходжаньня. У 1891 годзе ў гонар 600-гадовай гадавіны Швайцарскай Канфэдэрацыі фантан быў усталёваны ў самім горадзе дзеля ўсеагульнага агляду.
У той час ягоная максымальная вышыня складала 90 мэтраў. На сёньняшнім месцы фантан быў усталяваны ў 1951 годзе на помпавай станцыі, якая знаходзіцца ў возеры пад ім, каб выкарыстоўваць ваду не з вадаправода, як гэта было раней, а з самога возера. З 2003 году фантан працуе штодня. Яго адключаюць толькі пры моцным ветры й у мароз.
Галерэя
рэдагаваць-
Вясёлка
-
Падсьвятленьне фантана
-
Паблізу фантана
-
Фантан уначы
Заўвагі
рэдагаваць- ^ у крыніцах на іншых мовах, у тым ліку й на беларускай безь перакладу: Jet d'Eau, Жэ д'О
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЖэнэўскі фантан — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў