Жуаль (па-француску: joual) — квэбэцкі жаргон, сацыялект, які разьвіўся ў межах Манрэалю сярод працоўных у канцы 19 — пачатку 20 стагодзьдзя.

Слова «жуаль» паходзіць ад своеасаблівай манрэальскай манеры прамаўленьня слова «cheval» (конь) як joual. Для літаратурнай францускай квэбэцкай мовы зьява жуаль набыла форму прастамоўя, часам форму трасянкі ці суржыку.

Паходжаньне

рэдагаваць

Жуаль паўстаў унтуры сацыяльна і эканамічна маргіналізаваных групаў франкамоўных квэбэкцаў, якія жылі і працавалі ва ўмовах дамінаваньня ангельскай мовы. Жуаль варта ўспрымаць як спробу захаваць сваю тоеснасьць. Жуаль нагадвае патуа ці своеасаблівы працоўны жаргон, які складаецца зь перакрутаў ангельскай і францускай мовы. У канцы 20 — пачатку 21 стагодзьдзя жуаль амаль зьнік, але перадаў свае рысы сучаснаму квэбэцкаму варыянту францускай мовы.

Прыклады

рэдагаваць
  • je suis > chu [щу] я зьяўляюся,
  • je sais > che [щэ] я ведаю,
  • oui > ouais,
  • pantoute > pas du tout (de pas en tout)[1]

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць