Жуа́вы сьме́рці — польскае вайсковае падразьдзяленьне падчас паўстаньня 1863—1864 гадоў, якое было сфармавана з добраахвотнікаў у Войцаве (Польшча), францускім афіцэрам Франсуа Рашэбрунам па вобразе францускіх жуаваў, у якіх ен служыў падчас Крымскай вайны.

Бітва войска ў 1863

Назва «Жуавы» паходзіць ад францускіх баявых падразьдзяленьняў, удзельнікаў якіх набіралі з плямёнаў бэрбэраў, Зуаў, у 1830-х, у Францускім Альжыры — паўночная Афрыка. Частка назвы «сьмерці» зьвязана з клятвай, якую павінны былі даваць ваяры падразьдзяленьня. Яна сьведчыла, што вынік бою мог быць толькі адзіны — «перамога альбо сьмерць».

Паходжаньне назвы

рэдагаваць
 
Выгляд жуаваў ў 1863

Жуавы былі вядомы сваей адметнай і спэцыяльна распрацаванай формай, падобнай да Альжырскіх Жуаваў. Яна складалася з хлопкавай кашулі, камізэлькі з ласёвай шкуры, чорнага шаўковага халата, чорнага шаўковага сурдута без каўняра, шырокіх штаноў, чорнага зь белым шаліка, высокіх скураных ботаў да кален, чырвонай фескі. На грудзях быў вышыты вялікі белы крыж. Адметным быў і сьцяг падразьдзяленьня - гэта было чорнае палатно зь вялізным белым крыжам, акружаным чырвонай і белай вышыўкай, з дэвізам У імя Бога — 1863 г.

Баявыя дзеяньні

рэдагаваць

Хрышчэньне агнем Жуаваў сьмерці адбылося ў бітве каля м. Мехаў, дзе пад кіраўніцтвам ад`ютанта Войцеха Камароўскага, пасьпяхова зьнішчылі расейскія войскі, якія абаранялі мясцовыя могілкі. Аднак агульным вынікам бітвы было — паражэньне паўстанцаў. У бітве каля Хроберам Жуавы прыкрывалі адступленьне асноўных сіл паўстанцаў, якімі кіраваў Мар'ян Лангевіч. Яны таксама прымалі ўдзел у бітве каля Грахавіскаў, дзе захапілі расейскую артылерыйскую пазыцыю, але панесьлі вялікія страты. У гэтай бітве Мар'ян Лангевіч згубіў кантроль над войскам, але Рошэбрун, які прыняў камандваньне, пасьпяхова правёў адступленьне. За гэта яму было прысвоена званьне генэрала, і ен быў намінаваны на ролю кіраўніка паўстаньня. Аднак яго кандыдатуру не падтрымалі і, расчараваўшыся ўнутранай палітычнай барацьбой, Рошэбрун вярнуўся ў Францыю. Другая частка падразьдзяленьня пад кіраўніцтвамкапітана Стэфана Мальчэўскага змагалася ў бітве каля м. Малы-Пабеднік. Тут таксама панесьлі вялікія страты, больш з-за адмовы адступаць у адпаведнасьці сваёй клятве. Целы загінутых Жуаваў былі пахаваныя ў агульнай магіле і, згодна загаду царскіх улад, былі пакінуты неабазначанымі . Аднак мясцовыя сяляне насуперак загаду пасадзілі чатыры саджанцы на вуглах магілы ў памяць аб загінулых. Пазьней было пабудавана надмагільле з цэглы. Праўнукі загінулых у бітве ваяроў фінансавалі пабудову мэмарыяла.

Ад'езд Рошэбруна. Яго лёс

рэдагаваць
 
Рошэбрун ў 1863

Рошэбрун ў апошнія месяцы 1863, але ў гэты час паўстаньне цярпела паражэньне, і ен паехаў у Францыю. Пасьля францускі ўрад узнагародзіў яго ордэнам Ганаровага легіёна за ўдзел у паўстаньні. Рошэбрун прыняў удзел у Франка-Прускай вайне ў званьні палкоўніка, дзе ён працягваў змагацца ў форме жуаваў. Кіраваў падразьдзяленьнем, якое называў Галлы. Рошэбрун быў забіты стрэлам каля Сэнт-Клёд.

Разгром жуаваў

рэдагаваць

Пасьля ад’езду Рошэбруна, камандваньне прыняў яго намесьнік Тыт Обрыен дэ Лясі (псэўданім «Грымала»), але па факце падразьдзяленьне скончыла існаваньне. Частка групы перайшла ў Аўстрыю, але 21 салдат застаўся змагацца ў Легіёне Гарыбальдзі (італьянскія дабраахвотнікі, арганізаваныя сынам Джузэпэ Гарыбальдзі — Мэнаты Гарыбальды, якія ваявалі на баку паўстанцаў пад кіраўніцтвам Франчэска Нуля) у бітве каля м. Крыкаўка.

Паўстаньне было падаўлена расейскімі войскамі ў 1864 годзе.

Уладзімеж Вольскі напісаў песьню, прысьвечаную жуавам, «Марш жуаваў».

Зьвесткі

рэдагаваць

  Жуавы сьмерцісховішча мультымэдыйных матэрыялаў