Жорж Дзюмэніль дэ Лятур

Жорж Дзюмэніль дэ Лятур, таксама Ля Тур (па-француску: Georges de La Tour; 1593 — 30 студзеня 1652) — францускі жывапісец зь Лятарынгіі.

«Пакланеньне пастухоў». Каля 1644. Люўр

Карціны Лятура звычайна ўяўляюць сабой асьветленыя полымем сьвечкі начныя сцэны, напісаныя ў манеры Караваджа. Мастак любіў маляваць біблейскіх пэрсанажаў у абліччы жабракоў і сялянаў, ствараць кампазыцыі, пэрсанажы якіх асьвятляліся адзінай крыніцай — сьвечкай. Тыповымі для яго творчасьці зьяўляюцца такія працы, як «Нованароджаны» (Рэн, Музэй выяўленчых мастацтваў), «Пакланеньне пастухоў» (Люўр), «Пакутніцтва сьв. Сэбастыяна» (Бэрлін-Далем, Дзяржаўныя музэі), «Журботная Магдалена» (Нью-Ёрк, музэй Мэтраполітан), «Адрачэньне апостала Пятра».

Літаратура

рэдагаваць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 1999 Т. 9: Кулібін — Малаіта. — С. 154.
  • Jamot P. Georges de La Tour. Paris: Floury, 1948
  • L’opera completa di Georges de La Tour. Milano: Rizzoli, 1973
  • Nicolson B., Wright C. Georges de La Tour. London: Phaidon Press, 1974
  • Thuilier J. Georges de La Tour. Paris: Flammarion, 1992
  • Quignard P. Georges de La Tour. Paris: Galilée, 2005