Жазэ Мануэл Рамуш-Орта (па-партугальску: José Manuel Ramos-Horta, нар. 26 сьнежня 1949, Дылі) — дзейны прэзыдэнт Усходняга Тымору. Адзін з заснавальнікаў Рэвалюцыйнага фронту за незалежнасьць Усходняга Тымору.

Жазэ Рамуш-Орта

З пачатку 1970-х у руху за незалежнасьць Усходняга Тымору. Займаў пасаду «міністра замежных справаў у выгнаньні» (1975, 2000—2002).

У 1996 разам зь біскупам Карлушам Бэлю атрымаў Нобэлеўскую прэмію міру.

Пасьля набыцьця Ўсходнім Тыморам незалежнасьці ў 2002 стаў міністрам замежных справаў новай дзяржавы, а ў 2006—2007 — прэм'ер-міністар Усходняга Тымору.

З 20 траўня 2007 — другі прэзыдэнт пасьля абвяшчэньня незалежнасьці краіны.

10 лютага 2008 быў цяжка паранены ў жывот з прычыны замаху, арганізаванага экстрэмісцкай арганізацыяй баевікоў Усходняга Тымору. Пры замаху лідэр баевікоў, Алфрэду Рэйнаду, загінуў.


Жазэ Рамуш-Ортасховішча мультымэдыйных матэрыялаў