Еўня
Еўня — драўлянае квадратнае зрубнае гаспадарчае збудаваньне для прасушваньня снапоў. Звычайна гэта быў будынак з імшанымі сьценамі, насыпной стольлю, шчыльна падагнанымі дзьвярыма, у правым ад увахода вуглу складалі з каменьня або зьбівалі з гліны печ з апалам “па-чорнам”. На вышыні аднаго мэтру мацаваліся бэлькі, на якіх укладваліся жэрдкі, на якіх уласна і расьцілалася збожжа для прасушкі.
Часта выступае еўня будавалася як частка гумна.
Глядзіце таксама
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Лакотка, А.І. На тым гумнішчы...//Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 4/1981
- Сабаленка, Э.Р., Гуркоў, У.С., Іваноў, У.М., Супрун, Дз.Д. Беларускае народнае жыллё. Мн., 1973