«Д’я́блы» — раман Фёдара Дастаеўскага, выданы ў 1872 годзе. Адзін з найболей палітызаваных раманаў Дастаеўскага, быў напісаны ім пад уражаньнем ад узьнікненьня парасткаў тэрарыстычнага і радыкальнага рухаў у сфэры расейскіх інтэлегентаў, разначынцаў і інш. У цэлым у кнізе крытычна разьбіраюцца ідэі левага толку, у тым ліку і атэістычныя, якія занімалі розумы тагачаснае моладзі. Чатыры асноўных пратаганіста палітычнага толку ў кнізе: Верхавенскі, Шатаў, Ставрогін і Кірылаў. Празь іхнія філязоўскія развагі Дастаеўскі апісвае палітчную разладжанасьць Расеі XIX стагодзьдзя.

Д’яблы
Бесы
Жанр: раман
Аўтар: Фёдар Дастаеўскі
Мова арыгіналу: расейская
Год напісаньня: 1872
Публікацыя: 1871 і 1872
Папярэдні твор: Вечны муж[d]
Наступны твор: Бабок[d]
Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору