Дэрык Джэйсан Ўіблі (па-ангельску: Deryck Whibley; нар. 21 сакавіка 1980 году ў горадзе Скарбара ў правінцыі Антарыё) — вакаліст, гітарыст, клявішнік, прадусар канадзкага рок-гурту Sum 41.

Дэрык Уіблі

Ён нарадзіўся 21 сакавіка 1980 году ў горадзе Скарбара ў правінцыі Антарыё. У дванаццаць гадоў пераехаў у горад Аякс, Антарыё, дзе ў старэйшай школе са сваімі сябрамі заснаваў гурт. 15 ліпеня 2006 году ажаніўся з сьпявачкай Аўрыл Лавінь у горадзе Мантэсіта, штат Каліфорнія.