Дэйвід Гэй (па-ангельску: David Haye; нарадзіўся 13 кастрычніка 1980 году, Лёндан, Ангельшчына, Вялікабрытанія) — брытанскі баксэр-прафэсіянал, які выступае ў 1-й цяжкой вагавой катэгорыі. Чэмпіён сьвету ў 1-й цяжкой (вэрсія WBC, 2007—2008; вэрсія WBA, 2007—2008; вэрсія WBO, 2008) вагавай катэгорыі. А гэтак жа чэмпіён сьвету ў супэрцяжкай вазе паводле вэрсіі WBA (2009—2011).

Дэйвід Гэй

Кар’ера

рэдагаваць

У сьнежні 2002 году Дэйвід выйшаў на бой супраць Тоні Бута, дэбютаваўшы на прафэсійным рынгу. Гэй дамінаваў у 1-м і 2-м раўндах. У перапынку паміж 2-м і 3-м раўндамі кут Бута адмовіўся ад працягу бою. Гэй перамог тэхнічным накаўтам у сваім першым боі.

У студзені 2003 году Гэй сустрэўся з французам Сабэрам Заіра. У канцы 3-га раўнду Гэй правёў правы крос у галаву праціўніка, і той апынуўся ў накдаўне, ледзь ня вылецеўшы за межы рынга. Адразу ж прагучаў гонг. Заіра падняўся на лік 2. У 4-м раўндзе твар француза стаў сыходзіць крывёй, а напачатку 4-га раўнду Гэй правёў некалькі пасьпяховых удараў, і рэфэры спыніў бой. Заіра быў незадаволены гэтым рашэньнем.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Дэйвід Гэйсховішча мультымэдыйных матэрыялаў