Дэвіз Квэбэку (па-француску: Je me souviens) — афіцыйны дэвіз канадзкай правінцыі Квэбэк, які перакладаецца як «Я памятаю».

Дэвіз Квэбэку зьмешчаны пад гербам Квэбэку

Паходжаньне рэдагаваць

У 1883 годзе Эжэн-Эт’ен Ташэ, памочнік камісара па каронных землях у Квэбэку і архітэктар правінцыйнага будынка парлямэнту абраў дэвіз, высечаны ў камяні пад гербам Квэбэку, які быў зьмешчаны над уваходнымі дзьвярамі будынка парлямэнту[1]. Дэвіз затым стаў афіцыйна выкарыстоўвацца, хоць герб ня быў зацьверджаны афіцыйна да 1939 году[2].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Gouvernement du Québec. «La devise du Québec», in the site Drapeau et symboles nationaux of the Government of Quebec, updated January 14, 2008, retrieved August 19, 2008
  2. ^ Deschênes, Gaston. "La devise " Je me souviens «», in L’Encyclopédie de l’Agora, online since September 14, 2001, updated May 20, 2006, retrieved August 19, 2008