Дэбют Сакольскага

шахматны дэбют

Дэбю́т Сако́льскага — флянгавы дэбют, які пачынаецца ходам 1. b2-b4. Названы ў гонар беларускага савецкага шахматыста Аляксея Сакольскага, які займаўся ягоным дасьледаваньнем.

Дэбют Сакольскага
Пачатковыя хады 1. b2-b4
ЭШД A00
Катэгорыя Флянгавы дэбют
Паходжаньне
Названы ў гонар Сакольскага
Іншыя назвы Польскі пачатак
дэбют арангутанга
дэбют Бугаева
365chess

Вядомы таксама як «Дэбют арангутанга» (такую жартаўлівую назву яму надаў Савелі Тартаковер), «Польскі пачатак» альбо «Дэбют Бугаева» (расейскі дарэвалюцыйны шахматыст, які яго выкарыстоўваў). Уваходзіць у катэгорыю «няправільных» дэбютаў, у Энцыкляпэдыі шахматных дэбютаў клясыфікаваны пад кодам A00. У цяперашні час дэбют практычна не сустракаецца ў гросмайстарскіх турнірах.

Варыянты

рэдагаваць
  • Гамбіт Тартаковера 1. … e7-e5 2. Аc1-b2 f7-f6 3. e2-e4 Аf8×b4 4. Аf1-c4
    • Варыянт Брынкмана 4. … Вкb8-c6 5.f2-f4 Вd8-e7 6.f4-f5 g7-g6
  • Варыянт 1. … e7-e5 2. Аc1-b2 f7-f6 3. b4-b5 d7-d5 4. e2-e3
  • Разьменны варыянт
    • 1. … e7-e5 2. Аc1-b2 Аf8×b4 3. Аb2×e5
    • 1. … e7-e5 2. Аc1-b2 d7-d5 3. Аb2×e5 Вкb8-c6 5. Аe5-b2 Вкc6×b4
  • Варыянт 1. … e7-e5 2. Аc1-b2 d7-d6
  • Стараіндыйская пабудова 1. … Вкg8-f6 2. Аc1-b2 g7-g6
  • Новаіндыйская пабудова 1. … Вкg8-f6 2. Аc1-b2 e7-e6 3. b4-b5 b7-b6
  • Асноўны варыянт
    • 1. … Вкg8-f6 2. Аc1-b2 d7-d5 3. e2-e3
    • 1. … Вкg8-f6 2. Аc1-b2 e7-e6 3. b4-b5
  • Варыянт з разьвіцьцём афіцэра на f5 1. … d7-d5 2. Аc1-b2 Аc8-f5
  • Сыстэма з вывадам візыру на другім ходзе
    • 1. … d7-d5 2. Аc1-b2 Вd8-d6
    • 1. … c7-c6 2. Аc1-b2 Вd8-b6
  • Галяндзкая пабудова 1. … f7-f5 2. Аc1-b2 Вкg8-f6

Мінуўшчына

рэдагаваць

Дэбют час ад часу прымяняўся на высокім узроўні, хоць і не здабыў папулярнасьці. З прыкладаў можна ўзгадаць гульню Рыхарда Рэці супраць Абрагама Шпаера ў Схевэнінгене ў 1923 року альбо Барыса Спаскага супраць Васіля Смыслова ў 1960 року. У 1963 року Аляксей Сакольскі выдаў сваю манаграфію па тэорыі гэтага дэбюту «Дэбют 1. b2—b4».

Назва «дэбют арангутанга» зьявілася пасьля партыі Савелія Тартаковера з Гезам Мароцы 21 сакавіка 1924 року ў Нью-Ёрку[1]. Наконадні гульцы наведалі Бронскі заапарк, і Тартаковер пракансультаваўся з арангутанкай па мянушцы С’юзэн, якая нейкім чынам параіла яму згуляць b4. У гэтай гульні Тартаковер выйшаў з дэбюту зь неблагой пазыцыяй, аднак гульня скончылася нічыёй[2][3]. Удзельнік гэтага турніру Аляксандар Алехін пасьля напісаў кнігу, дзе назваў 1.b4 старым ходам, а праблемай белых тое, што гэтым ходам яны раскрываюць свае намеры перш, чым здагадаюцца пра намеры чорных[4].

  1. ^ Savielly Tartakower vs Geza Maroczy (анг.) Chessgames.com Праверана 20 студзеня 2008 г.
  2. ^  Weinreb, Michael Kings of New York. — Gotham Books, 2007.
  3. ^  Danelishen, Gary The Final Theory of Chess. — Phillidore Press, 2008. — ISBN 978-0981567709
  4. ^  Alekhine, Alexander New York 1924. — Russell Enterprises, Inc., 2009. — С. 64. — ISBN 978-1888690484

Літаратура

рэдагаваць
  • Сокольский, Андрей Павлович. Дебют 1. b2—b4 (Дебют Сокольского). — Мн.: Госиздат БССР, 1963. — 264 с.
  • Jerzy Konikowski, Marek Soszynski. The Sokolsky Opening 1.b4 in Theory & Practice. — Milford USA: Russell Enterprises, 2009. — ISBN 978-1-888690-65-1

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць