Дыямэнтавая прамысловасьць Армэніі
Дыямэнтавая прымысло́васьць — вялікая частка вытворчай і экспартнай галінаў Армэніі, якая ёсьць вялікай пастаўніцай дыямэнтаў.
Дыямэнтаапрацоўная прамысловасьць закладзеная за савецкім часам і стала адным з традыцыйных сэктараў эканомікі. У 1965 годзе заснавалі «Ерэванскі ювэлірны завод». Пасьля распаду СССР галіна заняпала, аднак пазьней была адноўленая дзякуючы інвэстыцыям дыяспары. У 1999 року дыямэнтавая індустрыя складала каля 30% усяго экспарту краіны.
У Армэніі дзейнічаюць больш за 50 дыямэнтарэзных кампаніяў, якія апрацоўваюць дыямэнты зь іншых краінаў, пераважна з Ізраілю, Расеі і асобных краінаў Эўропы.
Крыніцы
рэдагавацьГэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |