Дыялектычная тэалёгія

Дыялекты́чная тэалёгія («тэалёгія крызісу», «тэалёгія Слова Божага») — кірунак у тэалёгіі, які зьявіўся ў пратэстанцкіх цэрквах Нямеччыны і Швайцарыі ў 20-я рокі XX стагодзьдзя. Зьяўляючыся рэакцыяй на сацыяльны аптымізм і мадэрнізм лібэральнае тэалёгіі, дыялектычная тэалёгія выпрацавала новы, нэаартадаксальны падыход да традыцыйнага пратэстанцкага веравызнаньня.

Асновай дыялектычнай тэалёгіі ёсьць супярэчнасьць між ірацыянальнай верай і рэлігіяй, а таксама між адвечным Адкрыцьцём і гістарычным пасланьнем, зь якой пазьней нарадзілася ідэя дэміталягізацыі Бібліі. Асноўныя прадстаўнікі: Карл Барт, Паўль Тыліх, Эміль Брунэр, Рудольф Бультман. Ідэі дыялектычнай тэалёгіі працягнулі распрацоўваць па-за межамі Нямеччыны амэрыканскі тэоляг Райнгальд Нібэр, а таксама Нільс Зэё (Данія), П’ер Мюры (Францыя), Карнэліюс Міскат (Нідэрлянды), Ёзэф Грамадка(cs) (Чэхаславаччына).

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць