Бронхі, дыхнікі (ад стар.-грэц. βρόγχος — «дыхальнае горла, трахея») — галіны дыхальнага горла ў вышэйшых хрыбетных (амніёт) і чалавека.

Уводзіны

рэдагаваць
 

Дыхальнае горла, ці трахея, у большасьці жывёлаў дзеліцца на два галоўныя бронхі. Толькі ў гатэрыі падоўжная разора ў заднім аддзеле дыхальнага горла вызначае парныя бронхі, якія ня маюць адасобленых паражнін. У астатніх паўзуноў, а таксама ў птушак і сысуноў бронхі добра разьвітыя і працягваюцца ўнутры лёгкіх.