Дыфазіястар

род расьлінаў

Дыфазіястар (Diphasiastrum) — род споравых расьлінаў сямейства дзеразовых.

Дыфазіястар сплюшчаны — тыповы від роду.

Шматгадовазялёныя дзярэзападобныя расьліны з доўгімі паўзучымі падземнымі парасткамі. Сьцёблы да 1 м даўжынёй, сплюшчаныя, дыхатамічныя, укрытыя дробным лускападобным супраціўным лісьцем. Стробілы тупыя, разьмешчаны па 1—6 (да 12) на доўгіх дыхатаміч на разгалінаваных ножках. Спарафілы акругла-яйцападобныя, з адным спарангіем. Гамэтафіт (зарастак) падземны, клубнепадобны, зь мікарызаю.

Адрозьніваецца 25 відаў. Пашыраны амаль па ўсім зямным шары. На Беларусі трапляюцца дыфазіястар сплюшчаны і дыфазіястар трохкаласковы, якія зрэдку скрыжоўваюць з утварэньнем шэрагу прамежкавых формаў. Растуць у імшыстых хваёвых лясах.

Лекавыя, фарбавальныя і дэкаратыўныя расьліны.

Літаратура

рэдагаваць