Дгарма
Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго (дапамога). |
Дхарма (з Санскрыту धर्म) альбо Дгама, Дхама (з палійскае धम्म) — шматзначны тэрмін у будызьме і індуізьме.
У клясычных тэкстах брамінізму гэтае слова азначала супольнасьць падставовых кармічных правілаў, рашаючых аб усіх здарэньнях, якія маюць месца ў жыцьці чалавека, як і род таемных ведаў на тэму гэтых справаў, даступных вуключна рышам (мудрацам).
Дхама ёсьць адным з падставовых будыйскіх тэрмінаў. Мае мноства значэньняў:
- Агульнае Права, канчатковая рэчаіснасьць
- Будыйская дактрына, навукі Буды
- Праўда
- Зьявы (такімі якія яны ёсьць, «такасьць»)
- Рэчы, элементы, атамы
Цытата з сутры тлумачэньняў для караля
рэдагавацьВялікі каролю, калі будзеш прабіты дзідай Спадара Сьмерці, лопне цэлая твая пыха. Ня будзе для цябе ніводнага сховішча. Ніхто цябе не абароніць і табе не дапаможа. Будзеш курчыцца ў кананьнях хваробы. Вусны твае высахнуць. Зьменіцца колер тваёй скуры. Ледзьве што будзеш мог рухацца. Ня будзеш у стане працаваць. Будзеш варочацца ва ўласнай флегме, сьліне, мачы і ванітах. Тваё дыханьне будзе кароткае. Лекары будуць цябе пазьбягаць. Скончыцца твой самсарычны жывот. Будзеш баяцца пасланцаў Ямы, Спадара Сьмерці. Тваё дыханьне спыніцца і са страху адкрыеш вусны. Пакінеш гэты сьвет і адродзісься ў абсалютна іншым месцы. Агарне цябе цемра. Упадзеш у бяздоньне і будзеш цягнуты водамі акіяну і кармічным ветрам. Ня будзеш ведаць, дзе знаходзісься. Ня будзе нікога, каму будзеш мог раздаць сваю маёмасьць. Будзеш клікаць матку, бацьку, дзяцей, але ніхто не пачуе — ня будзе для цябе ніводнага прыстанішча. Ніхто ня прыйдзе з дапамогай. Адзіным ратункам ёсьць магутны кароль, альбо Дхарма.
Цытата паходзіць з сутры махаяны і не зьяўляецца цытатай словаў гістарычнага Буды Гатамы.
Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы артыкула: |
Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы артыкула: |
Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы артыкула: |
Глядзіце таксама
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьДгарма — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў