Душан Тарагел
Ду́шан Та́рагел (па-славацку: Dušan Taragel; * 29 верасьня 1961, Браціслава, Чэхаславаччына) — славацкі празаік, сцэнарыст і публіцыст.
Душан Тарагел | |
Dušan Taragel | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 29 верасьня 1961 (63 гады) Браціслава |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, сцэнарыст, публіцыст |
Мова | славацкая |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНавучаўся ў хімічнай сярэдняй спэцыяльнай вучэльні і на філязофскім факультэце ўнівэрсытэту Коменскага ў Браціславе. Працаваў будаўніком, музычным рэдактарам Чэхаславацкага радыё. Цяпер працуе ў рэклямнай агенцыі і навучаецца на факультэце мультымэдыйных камунікацыяў унівэрсытэту Томаша Баці(cs) ў Зьліне.
Творчасьць
рэдагавацьПершыя празаічныя творы пачаў публікаваць у розных пэрыёдыках («Slovenské pohľady», «Kultúrny život», часопісе «Kankán», «Rak», «Domino Fórum», «Inzine») ў 80-х роках XX стагодзьдзя. У сваёй творчасьці парадуе выкарыстаньне крытычнага і сацыялістычнага рэалізму, натхняецца г. зв. адкіднай літаратурай (эратычнай, шпіянажнай) і пераканаўча выкрывае абсурднасьць сьвету і прагнасьць асобных людзей.
Творы
рэдагаваць- 1994 — «Башчаванскі і зяць» (сцэнар фільму)
- 1997 — «Казкі для непаслухмяных дзяцей і іхніх клапатлівых бацькоў»
- 1999 — «Сакераю і нажом» (у суаўтарстве з Пэтрам Пішцянкам)
- 2002 — «Роджэр Кровяк» (комікс, 12 суаўтараў)
- 2005 — «Сэкс па-славацку» (зборнік апавяданьняў)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Пераклады на «ПрайдзіСьвеце»