Дубальт
від птушак
(Перанакіравана з «Дупель»)
Ду́бальт[1][2], ду́пель[2] (па-лацінску: Gallinago media ці Capella media) — птушка сямейства бакасавых атраду сеўцападобных. Занесеная ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь[2].
У Беларусі звычайны пералётны від. Трымаецца на ўскраінах балот, пад восень трапляецца на сырых лугах каля рэк, на выганах. Даўжыня цела каля 24 см, маса 130—230 г. Прылятае ў красавіку. Такаваньне ўначы на лугах і балотах. Гнёзды на купінах. Маладняк з канца чэрвеня. Адлятае ў канцы жніўня — верасьні. Корміцца глебавымі беспазванковымі. Увосень вельмі тлусты.
КрыніцыРэдагаваць
ЛітаратураРэдагаваць
- Артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша ежа»
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь і ахоўваецца законам. |
Дубальт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў