Дума (эпас)
Ду́ма (эпас) — украінская народная эпічная песьня гістарычнага або сацыяльна-бытавога характару, што выконвалася рэчытатывам пад акампанэмэнт кобзы, бандуры ці ліры. Дума па сваім зьмесьце і асноўных мастацкіх асаблівасьцях (кампазыцыйных, сынтаксічных, слоўна-вобразных) блізкая да быліны. У пісьмовай літаратуры думай часам называюць верш-мэдытацыю, у якім паэт разважае над нейкай сацыяльна-філязофскай праблемай («Думы» К. Рылеева, «Дума» М. Лермантава) або апявае гераічны ўчынак асобнага чалавека («Дума про Опанаса» Э. Багрыцкага, «Дума пра Веру Харужую» М. Танка, «Дума пра бесьсьмяротнасьць» П. Броўкі).
Літаратура
рэдагаваць- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн. — Менск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2000 ас. — ISBN 985-08-0598-6
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1000 ас. — ISBN 985-11-0197-4
Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |