Домінік Цвэргер
аўстрыйскі хакеіст
До́мінік Цвэ́ргер (па-нямецку: Dominic Zwerger; нар. 16 ліпеня 1996 году) — аўстрыйскі хакеіст, левы скрайні нападнік швайцарскага клюбу «Амбры-Піёта».
Домінік Цвэргер | ||
---|---|---|
Рост | 183 см[1] | |
Вага | 93 кг | |
Пазыцыя | атакуючы | |
Кідок/Ловы | левы[d] | |
Грамадзянства | ||
Дата нараджэньня | 16 ліпеня 1996[2] (28 гадоў) | |
Месца нараджэньня | ||
Клюб | Амбры-Піёта | |
Гульнявая кар’ера | 2017 — цяпер |
Кар’ера
рэдагавацьГулец выступаў у моладзевых клюбах Аўстрыі і Швайцарыі да таго, калі зьехаў у Паўночную Амэрыку. За акіянам выступаў за розныя клюбы моладзевай Заходняй хакейнай лігі. Вярнуўся ў Эўропу ў 2017 годзе, калі склаў дамову з швайцарскім клюбам «Амбры-Піёта». У першыя ж два сэзоны займеў добрую статыстыку, але пазьней крыху пагоршыў свае выступы. У 2018 годзе аўстрыец быў названы найлепшым маладых гульцом швайцарскае Нацыянальнае лігі, а таксама быў абраны найлепшым хакеістам Аўстрыі паводле апытанкі сярод журналістаў і трэнэраў[3].