Дняпроўскія балты

падгрупа ўсходніх балтаў

Дняпроўскія балтыусходнебалтыйскія плямёны, якія насялялі басэйн Дняпра паміж басэйнамі Віслы й Волгі ў эпоху жалезнага веку (I тыс. да н. э. — I тыс. н. э.). Дняпроўскія балты сфармаваліся на фіна-вугорскім субстраце.

Балтыйскія і славянскія архэалягічныя культуры III—IV стст. і арэал балтыйскіх гідронімаў
Балтыйскія і славянскія архэалягічныя культуры ў V—VI стст.

У летапісах захавалася імя толькі аднога з плямёнаў дняпроўскіх балтаў — голядзь[1]. Яны зьяўляліся носьбітамі такіх археалягічных культур як юхноўская, калочынская (нярэдка зьвязваецца са славянамі), мошчынская і тушамлінска-банцараўская.

Паводле меркаваньняў некаторых дасьледчыкаў, паганская рэлігія дняпроўскіх балтаў уключала шанаваньне слупоў зь мядзьведжымі галовамі[2], якія могуць быць павязаныя з балтаславянскім культам Вялеса-Вяльняса[3].

З VI стагодзьдзя на іх тэрыторыі пачалі пранікаць славяне, якія пазьней іх цалкам асымілявалі. У вярхоўях Дняпра гэты працэс быў завершаны прыкладна ў X стагодзьдзі. Паводле тэорыяў некаторых навукоўцаў, пад славянскім ціскам балты мігравалі на захад.

Пра прысутнасьць балтаў у басэйне Дняпра сьведчаць шматлікія гідронімы, археалягічныя знаходкі.