Дзяржаўны кантроль Расейскай імпэрыі
Дзяржаўны кантроль Расейскай імпэрыі — орган Кабінэта Міністраў Расейскай імпэрыі, які зьдзяйсьняў кантрольна-зьлічальныя і даглядальныя функцыі ў вобласьці прыходу, выдатку і захоўваньня капіталаў дзяржаўнага бюджэту, а таксама бюджэтаў усіх міністэрстваў і ведамстваў паасобку.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/10/Gos.Kontrol_1914_SPb_nab.Moiki%2C_76.jpg/320px-Gos.Kontrol_1914_SPb_nab.Moiki%2C_76.jpg)
Утвораны на правах міністэрства ў 1811 годзе, Дзяржаўны кантроль на працягу першых 25 гадоў свайго існаваньня насіў назву «Дзяржаўнае ўпраўленьне рэвізіі дзяржаўных рахункаў» (28 студзеня 1811 — 30 сьнежня 1836) і толькі затым атрымаў сваё канчатковае найменьне, якое праіснавала да 28 лютага 1917 году.