Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША

(Перанакіравана з «Дзяржаўны Дэпартамэнт ЗША»)

Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША (анг. The United States Department of State) — міністэрства замежных справаў Злучаных Штатаў Амэрыкі, якое ўзначальвае Дзяржаўны сакратар. Утварылася ў 1789 годзе, першым Дзяржаўным сакратаром быў Томас Джэфэрсан.

Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША
The United States Department of State
Дата ўтварэньня 1789
Тып дзяржаўная
Юрыдычны статус міністэрства замежных справаў
Месцазнаходжаньне ЗША

Юрыдычна гэта дарадчы орган (Канстытуцыя ЗША ускладвае ажыцьцяўленьне замежнай палітыкі на прэзыдэнта). Фактычна плянуе і, па ўхваленьні прэзыдэнтам і кангрэсам, ажыцьцяўляе замежнапалітычны курс, нясе адказнасьць за яго выкананьне. Каардынуе таксама дзеяньні іншых выканаўчых дэпартамэнтаў, які датычаць замежнай палітыкі, спрыяе грамадзкаму яе разуменьню шляхам інфармацыйных паслугаў і публікацыяў[1].

Улучае падразьдзелы Бюро з дэмакратыі, правоў чалавека і працы, які публікуе штогадовы даклад пра падтрымку Злучанымі Штатамі правоў чалавека і дэмакратыі ў сьвеце, і Інстытут замежнай службы, які займаецца падрыхтоўкай дыпляматычных работнікаў.

  1. ^ БЭ. — Мн.: 1998 Т. 6. С. 152.

Літаратура

рэдагаваць