Джуліянова
Джуліянова (па-італьянску: Giulianova) — горад у Італіі, які месьціцца ў рэгіёне Абруцца. Знаходзіцца ў правінцыі Тэрама. Турысты цэнтар пляжнага адпачынку.
Джуліянова | |
Краіна: | Італія |
Плошча: |
|
Вышыня: | 68 м н. у. м. |
Насельніцтва: |
|
Тэлефонны код: | 085 |
Паштовы індэкс: | 64021 |
Нумарны знак: | TE |
Геаграфічныя каардынаты: | 42°45′9.06″ пн. ш. 13°57′24.07″ у. д. / 42.7525167° пн. ш. 13.9566861° у. д.Каардынаты: 42°45′9.06″ пн. ш. 13°57′24.07″ у. д. / 42.7525167° пн. ш. 13.9566861° у. д. |
Джуліянова | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
http://www.comune.giulianova.te.it/ |
Гісторыя
рэдагавацьУ дарымскія часы тут было паселішча племяні прэтутыяў. У III стагодзьдзі да н. э. рымляне стварылі тут калёнію пад назвай Каструм-Новум у ваколіцах Джуліяновы. У Сярэднявеччы старая калёнія заставалася важным цэнтрам гандлю, пакуль ня быў разбураны ў 1460 годзе падчас бітвы за Тардына. Мясцовы барон Джуліё Антоніё Аквавіва заснаваў у 1471 годзе новы горад на ўзгорку, непадалёк ад старога места, назваўшы яго Джулія. Новы горад быў цікавым узорам ідэальнага гораду эпохі Адраджэньня, які ўвасабляў у сабе тэарэтычныя дасягненьні найважнейшых архітэктараў таго часу, як то Леона Батысты Альбэрці і Франчэска Дзі Джорджыё Мартыні.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт. (італ.)