Джордж Бэнсан
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Бэнсан.
Джордж Бэ́нсан (па-ангельску: George Benson; нарадзіўся 22 сакавіка 1943 году, Пітсбург, Пэнсыльванія) — амэрыканскі гітарыст і вакаліст, у творчасьці якога гарманічна спалучаюцца элемэнты джазу, софт-року і рытм-энд-блюзу.
Джордж Бэнсан | |
George Benson | |
Выступ у Мадрыдзе ў 2009 годзе | |
Дата нараджэньня | 22 сакавіка 1943 (81 год) |
---|---|
Месца нараджэньня | Пітсбург, Пэнсыльванія |
Месца вучобы | |
Прафэсія | гітарыст, сьпявак, кампазытар, музыка і аўтар-кампазытар |
Жанры | поп-музыка рытм-н-блюз джаз фанк |
Інструмэнты | гітара |
Лэйблы | Warner Brothers CTI Verve Columbia |
Узнагароды | |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Найбольшага посьпеху дасягнуў у 1970-я гады. Уладальнік дзесяці прэміяў «Грэмі», у тым ліку ў найбольш прэстыжнай намінацыі «Запіс году» (1977, за песьню This Masquerade).
Біяграфія
рэдагавацьБэнсан пачаў кар’еру джаз-гітарыста ва ўзросьце 21 год. Працаваў з Майлзам Дэвісам, Кўінсі Джонсам, гуртам Jefferson Airplane. У 1970-я гады неаднаразова пакараў поп- і рок-н-рольныя чарты з такімі песьнямі, як «Give Me the Night», «Lady Love Me (One More Time)», «Turn Your Love Around», «Inside Love (So Personal)», «In Your Eyes» і «This Masquerade». Ягоную манэру выкананьня параўноўвалі са Стыві Ўандэрам, Бобі Ўомаком, Доні Гэтэўэй і Нэт Кінг Коўлам.
Прызнаны адным з самых выбітных гітарыстаў у гісторыі джазу. Ён грае ў дыяпазоне ад сьвінгу і бопу да джаз-року і smooth-джазу, пераходзячы часам ў поле рытм-н-блюзу і поп-музыкі. Пры гэтым ягоная гітара практычна ніколі не сыходзіла на другі плян, прытрымліваючыся парытэту паміж вакальнымі і інструмэнтальнымі п’есамі.
Бэнсан жанаты з Джоні Лі з 1965 году. Бэнсан кажа, што яго музыка больш арыентавана на каханьне і рамантыку, а не на сэксуальнасьць. Ён зьяўляецца чальцом Сьведак Еговы.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт музыкі (анг.)
- Жыцьцяпіс Джорджа Бэнсана на сайце answers.com (анг.)
- Жыцьцяпіс Джорджа Бэнсана на сайце pro-jazz.com (рас.)