Джонатан Страўд

брытанскі пісьменнік фантаст аўтар кніг для дзяцей і падлеткаў

Джонатан Энтані Страўд (па-ангельску: Jonathan Anthony Stroud; 27 кастрычніка 1970) - брытанскі пісьменьнік-фантаст, аўтар кніг для дзяцей і падлеткаў.

Джонатан Страўд
Jonathan Anthony Stroud
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 27 кастрычніка 1970(1970-10-27)[1][2][3][…] (54 гады)
Бэдфард
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці дзіцячы пісьменьнік
Гады творчасьці з 1999
Жанр фэнтэзі
Мова ангельская
Узнагароды
http://www.jonathanstroud.com

Біяграфія

рэдагаваць

Джонатан Страўд нарадзіўся 27 кастрычніка 1970 году ў Бэдфардзе (Вялікабрытанія). Ён вырас у Сэнт-Олбансе, дзе наведваў малодшую школу Ўітфілдса і школу хлопчыкаў Сэнт-Олбані. Ён любіў чытаць кнігі, маляваць і пісаць апавяданьні. Зь сямі да дзевяці гадоў ён часта хварэў, таму большую частку часу праводзіў у больніцах ці дома ў ложку. Каб не сумаваць, ён забаўляўся кнігамі і гісторыямі.

Пасьля заканчэньня ўнівэрсытэту Ёрку працаваў рэдактарам у лёнданскім Walker Books. У 90-х гадох ён пачаў публікаваць уласныя творы і хутка дасягнуў посьпеху. Сярод яго самых вядомых прац - сэрыя бэстсэлераў "трылёгія Бартымеўса". Асаблівасьцю гэтых раманаў у параўнаньні зь іншымі творамі гэтага жанру зьяўляецца тое, што Страўд разглядае стэрэатыпы і этыку кляса чараўнікоў і паняволеных дэманаў. Гэта дасягаецца шляхам апавяданьня з пункту гледжаньня саркастычнага і некалькі эгаістычнага джына Бартымэўса. За першыя тры кнігі сэрыі Бартымэўса ў 2006 годзе ён атрымаў міфапаэтычную прэмію за дзіцячае фэнтазі, а ў 2007 годзе атрымаў Вялікі прыз уяўленьня ў намінацыі "Найлепшы раман для моладзі". 21 сакавіка 2012 Страуд абвясьціў у сваім блогу пачатак новага праекта - «Агенцтва Локвуд і кампанія» (анг. Lockwood & Co.) У 2013 годзе зьявілася першая сэрыя кніг „Агенцтва Локвуд і кампанія“ у верасьні 2014 году пад назвай «Шэпчучы чэрап» (анг. The Whispering Skull). Трэці раман „Пусты хлопчык“ (англ. The Hollow Boy) быў абвешчаны ў рамках конкурсу, у якім Страўд прасіў чытачоў даслаць ідэі пра Прывіда, які зьявіцца ў трэцяй кнізе.

Страўд жыве ў Сэнт-Олбансе, Гартфардшыр, з двума дзецьмі: Ізабэль і Артурам.

  • Кальцо Саламона
  • Пераможцы пачвараў
  • Сакрэтны агонь
  • Апошняя аблога
  • Трылёгія Бартымэўса
    • Амулет самарканда
    • Вока голема
    • Вароты Пталамея
  • Агенцтва Логвуд і кампанія
    • Крычачая лесвіца
    • Шэпчучы чэрап
    • Прывідны двайнік
    • Крадучыся цень
    • Пустая магіла
  1. ^ Jonathan Stroud // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
  2. ^ Jonathan STROUD // NooSFere (фр.) — 1999.
  3. ^ Jonathan Stroud // Babelio (фр.) — 2007.