Дгарма

ключавое паняцьце ў індыйскай філязофіі і рэлігіі

ДхармаСанскрыту धर्म) альбо Дгама, Дхамапалійскае धम्म) — шматзначны тэрмін у будызьме і індуізьме.

Кола Дгармы

У клясычных тэкстах брамінізму гэтае слова азначала супольнасьць падставовых кармічных правілаў, рашаючых аб усіх здарэньнях, якія маюць месца ў жыцьці чалавека, як і род таемных ведаў на тэму гэтых справаў, даступных вуключна рышам (мудрацам).

Дхама ёсьць адным з падставовых будыйскіх тэрмінаў. Мае мноства значэньняў:

  • Агульнае Права, канчатковая рэчаіснасьць
  • Будыйская дактрына, навукі Буды
  • Праўда
  • Зьявы (такімі якія яны ёсьць, «такасьць»)
  • Рэчы, элементы, атамы

Цытата з сутры тлумачэньняў для караля

рэдагаваць

Вялікі каролю, калі будзеш прабіты дзідай Спадара Сьмерці, лопне цэлая твая пыха. Ня будзе для цябе ніводнага сховішча. Ніхто цябе не абароніць і табе не дапаможа. Будзеш курчыцца ў кананьнях хваробы. Вусны твае высахнуць. Зьменіцца колер тваёй скуры. Ледзьве што будзеш мог рухацца. Ня будзеш у стане працаваць. Будзеш варочацца ва ўласнай флегме, сьліне, мачы і ванітах. Тваё дыханьне будзе кароткае. Лекары будуць цябе пазьбягаць. Скончыцца твой самсарычны жывот. Будзеш баяцца пасланцаў Ямы, Спадара Сьмерці. Тваё дыханьне спыніцца і са страху адкрыеш вусны. Пакінеш гэты сьвет і адродзісься ў абсалютна іншым месцы. Агарне цябе цемра. Упадзеш у бяздоньне і будзеш цягнуты водамі акіяну і кармічным ветрам. Ня будзеш ведаць, дзе знаходзісься. Ня будзе нікога, каму будзеш мог раздаць сваю маёмасьць. Будзеш клікаць матку, бацьку, дзяцей, але ніхто не пачуе — ня будзе для цябе ніводнага прыстанішча. Ніхто ня прыйдзе з дапамогай. Адзіным ратункам ёсьць магутны кароль, альбо Дхарма.

Цытата паходзіць з сутры махаяны і не зьяўляецца цытатай словаў гістарычнага Буды Гатамы.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Дгармасховішча мультымэдыйных матэрыялаў