Двухдумства (па-ангельску: doublethink) — здольнасьць прытрымвацца двух супрацьлеглых перакананьняў адначасова.

Гісторыя слова рэдагаваць

Тэрмін уведзены Орўэлам у рамане «1984» для пазначэньня дэтэрмінаванага таталітарным грамадзтвам стэрэатыпу, перакручанай нормы, адлюстраванай у сыстэме гаворкі і моўных выказваньняў; стэрэатыпу, здольнага цьвёрда абумоўліваць паводзіны людзей.

Орўэлл у сваёй антыўтопіі выказаў здагадку, што ў таталітарным грамадзтве будучыні паўстане новая ідэалёґія, якая аб’ядноўвае думку і слова — Навамоўе, якое абслугоўвае «ідэалёґію ангсоца». Сьвятое двухдумства Вялікага Брата рэґулюе ўсе думкі грамадзтва.

Навамоўе грунтуецца на наступных пастулатах:

  • «прававернасьць — стан несьвядомы»
  • «двухдумства… ёсьць бесперапынны ланцуг перамогаў над уласнаю памяцьцю і… заваяваньне рэчаіснасьці»
  • «разбурэньне мовы» трэба для таго, каб «стала немагчымая думка»; гаворка павінна быць «мінімальна завязана на сьвядомасьць»

Двухдумства — своеасаблівая пародыя на паняцьце дыялектыка.[1]

Цытаты з раману «1984» рэдагаваць

Тры партыйных лёзунґу ангсоца рэдагаваць

Пабудаваныя на паняцьці двухдумства.

  • Вайна ёсьць мір
  • Свабода ёсьць рабства
  • Няведаньне ёсьць сіла

Сэнс двухдумства рэдагаваць

«Двухдумства азначае здольнасьць адначасова трымацца двух супярэчных адзін аднаму перакананьняў. Партыйны інтэліґент ведае, у які бок зьмяняць свае ўспаміны; такім чынам, усьведамляе, што махлюе з рэчаіснасьцю; аднак пры дапамозе двухдумства ён запэўнівае сябе, што рэчаіснасьць засталася недатыкальная. Гэты працэс павінен быць сьвядомым, інакш яго не ажыцьцявіш акуратна, але павінен быць і несьвядомым, інакш паўстане адчуванне хлусьні, а значыць, і віны. Двухдумства — душа ангсоцу, паколькі партыя карыстаецца наўмысным зманам, цьвёрда трымаючы курс да сваёй мэты, а гэта патрабуе поўнае сумленнасьці. Казаць сьвядомую хлусьню і адначасова ў яе верыць, забыцца пра любы факт, які стаў нязручным, і выняць яго з забыцьця, ледзь ён ізноў спатрэбіўся, адмаўляць існаваньне аб'ектыўнае рэчаіснасьці і ўлічваць рэчаіснасьць, якую адмаўляеш, — усё гэта абсалютна неабходна. Нават карыстаючыся словам „двухдумства“, неабходна зьвяртацца да двухдумства. Бо, карыстаючыся гэтым словам, ты прызнаеш, што махлюеш з рэчаіснасьцю; яшчэ адзін акт двухдумства — і ты сьцёр гэта ў памяці; і так да бясконцасьці, прычым хлусьня ўвесь час на крок наперадзе праўды. У канчатковым рахунку менавіта дзякуючы двудумству партыі атрымалася (і хто ведае, яшчэ тысячы гадоў можа атрымоўвацца) спыніць ход гісторыі.»

Стаўленьне да апанэнту рэдагаваць

«Ва ўжываньні да апанэнта яно азначае звычку бессаромна сьцвярджаць, што чорнае — гэта белае насуперак відавочным фактам. Ва ўжываньні да чальца партыі — добранамерную гатовасьць назваць чорнае белым, калі таго патрабуе партыйная дысцыпліна. Але ня толькі назваць: яшчэ і верыць, што чорнае — гэта белае; больш таго: ведаць, што чорнае — гэта белае, і забыцца, што калісьці ты думаў інакш. Для гэтага патрабуецца бесперапынная пераробка мінулага, якую дазваляе ажыцьцяўляць сыстэма мысьленьня, у сутнасьці якая ахоплівае ўсе астатнія і названая на навамоўі двухдумствам.»

Глядзіце таксама рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць