Дацкая база зьвестак стужак

Дацкая база зьвестак стужак (па-дацку: Filmdatabasen) — база зьвестак у Даніі, якая была створаная ў 2000 годзе. Раней мела назву Дацкая народная стужкапіс (па-дацку: Danmarks Nationalfilmografi). Гэта інтэрнэт анляйн база зьвестак, якая падтрымліваецца Дацкім інстытутам кіно, і ўключае дацкія стужкі з 1896 года, у тым ліку нямыя, кароткамэтражныя і дакумэнтальныя фільмы[1][2][3].

Дацкая база зьвестак стужак
Тып база зьвестак
Даступныя мовы дацкая
Пачатак працы 2000 год
Камэрцыйны? не
Рэгістрацыя не патрэбная
dfi.dk/viden-om-film

Апісаньне

рэдагаваць

Калі база зьвестак выйшла анлайн, як Дацкая база даных фільмаў у лістападзе 2000 года, у ёй былі даныя аб усіх дацкіх фільмах, створаных у час паміж 1968 і 2000 гадамі, і даныя пра каля 10 000 асоб[4].

Да 2014 года база была пашырана да 22 000 найменьняў, 106 000 асоб і 6 000 кампаній[5].

База зьвестак уключае таксама мэдыя-галерэю з фотаздымкамі, праграмамі, малюнкамі рэклямных плакатаў фільмаў (постараў), а таксама трэйлерамі фільмаў. База зьвестак таксама зьмяшчае інфармацыю пра даты прэм’ер замежных фільмаў у дацкіх кінатэатрах з 2000 года.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Filmleksikon. — Gyldendal A/S. — P. 190–. — ISBN 978-87-02-04523-9
  2. ^ Bogens verden. — Dansk biblioteksforening og Studiekredsforeningen, 2001. — P. 34.
  3. ^ AVM – AudioVisuelle Medier Архіўная копія ад 5 сакавіка 2016 г.
  4. ^ To nye websteder for filminteresserede Архіўная копія ад 23.12.2014 г.
  5. ^ Filmdatabasen

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць