Прыкладная матэматыка

(Перанакіравана з «Дастасоўная матэматыка»)

Прыкладная матэматыка — вобласьць матэматыкі, якая разглядае ўжываньне матэматычных мэтадаў, альгарытмаў у іншых галінах навукі й практыцы. Прыкладамі такога ўжываньня ёсьць лікавыя мэтады, матэматычная фізыка, лінейнае праграмаваньне, аптымізацыя й дасьледаваньне апэрацыяў, мадэляваньне суцэльных асяродзьдзяў (мэханіка суцэльных асяродзьдзяў), біяматэматыка й біяінфарматыка, тэорыя інфармацыі, тэорыя гульняў, тэорыя імавернасьцяў і статыстыка, фінансавая матэматыка й тэорыя страхаваньня, крыптаграфія, а такім чынам камбінаторыка й у некаторай ступені канечная геамэтрыя, тэорыя графаў у дадатку да сеткавага плянаваньня, і шмат у чым тое, што завецца інфарматыкай. У пытаньні аб тым, што зьяўляецца прыкладной матэматыкай, нельга скласьці выразную лягічную клясыфікацыю. Матэматычныя мэтады звычайна ўжываюцца да спэцыфічнай клясы прыкладных задачаў шляхам складаньня матэматычнай мадэлі сыстэмы.

Літаратура

рэдагаваць
  • Засуха В. А. Прикладна математика. Підручник / Засуха В. А., Лисенко В. П., Голуб Б. Л. — К., «Арістей», 2004. — 227 с.