«Дарэмна» — аповесьць Генрыка Сянкевіча, напісаная ў 1872 годзе. Сянкевіч спрабаваў свае сілы ў напісаньні аповесьцяў ужо ў 1865—1866-х гадах, але зь пяці пачатых аповесьцяў, скончыў адну — «Ахвяру», якую пазьней спаліў. Працу над аповесьцю «Дарэмна» пачаў магчыма яшчэ ў Варшаве ў 1868 годзе, а працягнуў у Беліцах пад Сахачавам, дзе працаваў гувернэрам у княжацкіх сыноў Варанэцкіх. Пачатковы варыянт тэксту быў скончаны ў 1870, дапрацаваў яго праз год. Стараючыся надрукаваць аповесьць, Сянкевіч, карыстаючыся пасрэдніцтвам Конрада Добрскага, выслаў яе да Юзафа Ігнацыя Крашэўскага, уладальніка друкарні ў Дрэздэне. Крашэўскі ў гэты час прадаў друкарню, але выказаў добрае меркаваньне на аповесьць Сянкевіча. Паводле слоў аўтара надрукаваць аповесьць хацелі ў Блюшчы і «Варшаўскай Газэце». Але ў рэшце рэшт, урыўкі былі надрукаваныя ў Вяньцы, якія знаходзіліся там з 7 траўня 1872 да 26 ліпеня таго ж году.

Дарэмна
Na marne
Жанр: аповесьць
Аўтар: Генрык Сянкевіч
Мова арыгіналу: польская
Год напісаньня: 1872
Публікацыя: 1871

Літаратура рэдагаваць

  • Żabski T., Sienkiewicz, Wrocław 1998, s. 54-56.