Дармаедзтва — форма сацыяльнага паразытызму; спосаб жыцьця, пры якім чалавек альбо сацыяльная група жывуць за кошт іншага чалавека або сацыяльнай групы.

У агульых выпадках сацыяльныя паразыты падзяляюцца на дзьве часткі. Першая (дзяржаўныя службоўцы), г. зв. «добрапрыстойнае паразытаваньне», забясьпечвае само функцыянаваньне дзяржавы. Сюды ж варта аднесьці і тых спэцыялістаў, якія забясьпечваюць фінансавы абарот у дзяржаве. Другая (шматлікія супрацоўнікі напаўфіктыўных фірмаў), г. зв. «паразытаваньне ў квадраце», паразытуе дапомна на «добрапрыстойным паразытаваньні» і па сутнасьці паказвае ўзровень «сацыяльнага захворваньня» грамадзтва. Чым большая ў грамадзтве дзеля «паразытаваньня ў квадраце», тым больш яно хворае. Таму ва ўсе часу кіраўнікі дзяржавы намагаліся зьменшыць ролю злоўжываньняў і карупцыі, зьвязанай з «паразытаваньнем у квадраце».

Найспрыяльнейшымі ўмовамі для росквіту сацыяльнага паразытызму ў квадраце ёсьць пераходныя пэрыяды разьвіцьця грамадзтва. Напрыклад, пасьля кастрычніцкага перавароту, грамадзянскай вайны і наступаванага ваеннага камунізму ў СССР надышла пераходная эпоха НЭПу (новай эканамічнай палітыкі з элемэнтамі прыватнай дзейнасьці). У гэты пэрыяд у СССР зьявілася мноства фірмаў і каапэратываў з абмежаванай адказнасьцю, якія выкачвалі фінансы з тых, хто добрасумленна працаваў на заводах і зямлі. Тыповым прыкладам абкраданьня дзяржавы былі замовы на пастаўку якой-небудзь сыравіны ці тавару дзяржаўнай установе празь фірму-пасярэдніцу, якая пасьля атрыманьня грошай станавілася банкротам. На чале такой фірмы-пасярэдніка былі г. зв. «зіцгаловы», якія ня ведалі сутнасьці справы і атрымлівалі мінімальную кампэнсацыю «за шкоднасьць» (то бок за турэмны тэрмін), а сапраўдныя «камбінатары» знаходзіліся ў ценю і накоплівалі капітал пасьля кожнай ітэрацыі (за НЭПам легалізацыі капіталу не было).

У Беларусі

рэдагаваць

2 красавіка 2015 року Аляксандар Лукашэнка падпісаў дэкрэт №3 «Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства», паводле якога грамадзяне Беларусі, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія стала пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусі і ня ўдзельнічаюць у фінансаваньні дзяржаўных выдаткаў ці ўдзельнічаюць у такім фінансаваньні менш за 183 каляндарныя дні ў мінулым годзе, абавязаныя сплаціць збор у памеры 20 базавых велічыняў. У траўні дэкрэт быў ухвалены «палаткай».

Літаратура

рэдагаваць
  • Боголюбова Т.А, Растегаев А. А. Исследование паразитического образа жизни как научно-криминологическая проблема // Организационно-правовые и управленческие проблемы борьбы с правонарушениями среди лиц, ведущих антиобщественный, паразитический образ жизни. Хабаровск, 1985. С.26.
  • Криминологические аспекты социального паразитизма // Организационно-правовые и управленческие проблемы борьбы с правонарушениями среди лиц, ведущих антиобщественный паразитический образ жизни: Сб. науч. тр. — Хабаровск, 1985. — С. 34- 40.
  • Социально-правовые и медицинские аспекты борьбы с тунеядством, пьянством и наркоманией. — Владивосток, 1987. — 272 с — Соавт.: Яцков Л. П., Готлиб Р. М.
  • Социальный паразитизм как тормоз общественного прогресса // Современные проблемы уголовного права и криминологии. — Владивосток, 1991. — С. 71—84.
  • Теньчов, Э. С. Посягательства на социалистическую собственность как опасное проявление социального паразитизма и уголовно-правовые средства борьбы с ними. // Уголовно-правовые и криминологические аспекты борьбы с проявлениями социального паразитизма. — Иваново, 1987. — С. 62—69

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць