Дарвіл — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Tharuila
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Tara + Wilo
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Дарвіл»

Паходжаньне

рэдагаваць

Тарвіла або Торвіл (Tharuila, Thorwil[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -тор- (-тар-, -дар-) (імёны ліцьвінаў Тарут, Тарвід, Турвін; германскія імёны Tarut, Torvid, Thurwine) паходзіць ад гоцкага thaur > thoris 'волат, асілак'[3], а аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгейда, Мунтвіл; германскія імёны Willebut, Williheid, Muntwil) — ад гоцкага wilja 'воля'[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Даръвил Милейкович (1537—1538 гады)[5]; Ewa Dorwiłówna (1817 год)[6].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Nielsen O. Olddanske personnavne. — Kjøbenhavn, 1883. S. 97.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1406, 1592.
  3. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 76.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  5. ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 103, 284.
  6. ^ Piadzie, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego