Даніель Дэфо
Даніе́ль Дэфо́ (па-ангельску: Daniel Defoe; нарадзіўся пад імем Daniel Foe; каля 1660, Крыплгейт — 24 красавіка[3] 1731, Мурфілдс) — ангельскі пісьменьнік і публіцыст, вядомы галоўным чынам як аўтар «Рабінзона Круза». Дэфо лічыцца адным зь першых прыхільнікаў рамана як жанру. Ён дапамог папулярызаваць гэты жанр у Вялікабрытаніі, а некаторыя лічаць яго адным з заснавальнікаў ангельскага раману. Дэфо плённы і разнастайны пісьменьнік, ён напісаў больш за 500 кніг, памфлетаў і часопісаў на розныя тэмы (палітыка, эканоміка, крымінальнасьць, рэлігія, шлюб, псыхалёгія, звышнатуральнае і іншае). Ён быў таксама заснавальнікам эканамічнага журналізму.
Даніель Дэфо | |
Daniel Defoe | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Daniel Foe |
Нарадзіўся | каля 1660 Лёндан |
Памёр | 24 красавіка 1731 Лёндан |
Пахаваны | |
Бацькі | James Foe[d][2] Alice Marsh[d][2] |
Сужэнец | Мэры Тафлі[d][1] |
Дзеці | Benjamin Norton Defoe[d][2] і Sofia Defoe[d][2] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, публіцыст |
Гады творчасьці | з 1700 |
Жанр | прыгоды |
Значныя творы | «Рабінзон Круза» (1719) |
Заснавальнік і кіраўнік брытанскай выведкі і контравыведкі ў 1709—1713 гадох.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Oxford Dictionary of National Biography (анг.) / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004.
- ^ а б в г Lundy D. R. The Peerage (анг.)
- ^ Дата сьмерці ў адпаведнасьці з БЭ ў 18 тамах. Т.6., Мн., 1998, С.365.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьДаніель Дэфо — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў