Гісторыя майго жыцьця

песьня беларускага гурту Naviband

«Гісторыя майго жыцьця» — песьня беларускага гурту Naviband, які прадстаўляў Беларусь на конкурсе песьні Эўрабачаньне-2017. Аўтарам песьні ёсьць саліст гурту Арцём Лук’яненка. 30 лістапада 2016 року быў зьняты кліп на песьню, 7 сакавіка 2017 року гуказапісная студыя MediaCube Music выпусьціла сынґл для спампаваньня з Інтэрнэту. Гэтая песьня стала першаю песьняю, выкананаю на «Эўрабачаньні» беларускаю моваю[1][2].

«Гісторыя майго жыцьця»
 
Самотнік Naviband
Выдадзены 7 сакавіка 2017
Жанр фолк-рок
Лэйбл MediaCube Music
Фармат спампаваньне музыкі
Працягласьць 2:59
Мова беларуская мова
Кампазытар Арцём Лук’яненка
Храналёгія самотнікаў Naviband
«Калыханка»
(2016)
«Гісторыя майго жыцьця»
(2017)

Гурт Naviband падаў сваю заяву на ўдзел у беларускім нацыянальным адборы 26 лістапада 2016 року[3], і 30 лістапада гурт улучылі ў лік 13 фіналістаў нацыянальнага адбору зь песьняю «Гісторыя майго жыцьця»[4]. Фінал прайшоў 20 студзеня 2017 року, і гурт выйграў нацыянальны адбор: ён заняў 1-е месца па выніках галасаваньня журы і 5-е месца па выніках галасаваньня гледачоў, стаўшы ўдзельнікам «Эўрабачаньня» ад Беларусі[1]. Упершыню ў гісторыі «Эўрабачаньня» песьня была выкананая на беларускай мове — раней па-беларуску выступалі толькі ўдзельнікі «Дзіцячага Эўрабачаньня»[2]. Беларусь выступіла ў другім паўфінале конкурсу 11 траўня 2017 року[5][6]. З гэтаю песьняю Naviband трапілі ў фінал конкурсу, дзе затым занялі 17-е месца.

Сьпіс трэкаў

рэдагаваць
Магчымасьць загрузкі[7]
Назва Працягласьць
1. «Гісторыя майго жыцьця» (Эўравізія-2017) 2:59
2. «Гісторыя майго жыцьця» (вэрсія для караоке) 2:59

Выданьні

рэдагаваць
Рэґіён Дата Фармат Лэйбл
Сьвет 30 лістапада 2016 відэакліп н/д
7 сакавіка 2017 лічбавая дыстрыбуцыя MediaCube Music