Гісторыя ААН
“Мы, народы Аб'яднаных Нацый…” — такімі словамі пачынаецца Хартыя Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. 26 чэрвеня 1945 года яна была падпісана ў Сан-Францыска і ўвайшла ў сілу 24 кастрычніка таго ж года.
ААН была заснавана 51 дзяржавай сьвету ад імя іх народаў. З той пары яе чальцамі сталі яшчэ больш за 100 іншых краін сьвету. ААН — гэта арганізацыя, у якую ўваходзяць сувэрэнныя дзяржавы; яе нельга лічыць нейкім сусьветным ўрадам. ААН прапануе мэханізм для ўрэгуляваньня спрэчак ці вырашэньня праблем міжнароднага характару, здатны працаваць ва ўсіх сфэрах жыцьцядзейнасьці чалавецтва.
Гэта — накід артыкула па гісторыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Гісторыя ААН — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў