Гістарычная сацыялёгія

Гістарычная сацыялёгія — «памежная» навука, якая яшчэ знаходзіцца на стадыі станаўленьня і ня мае дастатковай увагі з боку грамадазнаўства і гісторыі, але займаецца шматбаковымі дасьледаваньнямі чалавека і грамадзтва ў гістарычнае пэрспэктыве[1]. Узьнікла ў ЗША ў 1960—1970-я гады адмысловы тэарэтычны пункт гледжаньня на навуковае дасьледаваньне грамадзтва ці індывіда ў межах мэтадалёгіі сучаснай сацыялёгіі. Такі адмысловы падыход да вывучэньня грамадзтва дазваляе выкарыстоўваць сацыяльную тэорыю ў вызначанай прасторы і часу, дзе яна ўжо здольная рэфлектаваць гістарычныя перамены ў сацыяльнай рэчаіснасьці. Асновай зацікаўленасьці гістарычнае сацыялёгіі зьяўляюцца параўнальныя дасьледаваньні структурна-функцыянальных, выпадковых, унівэрсальных, сталых, пераменных ці культурніцкіх аспэктаў жыцьця грамадзтва. У адрозьненьне ад клясычнага падыходу да вызначаных пытаньняў у сацыялёгіі ды гісторыі, гістарычная сацыялёгія зьяўляецца міждысцыплінарнай навуковай плыньню, якая выкарыстоўвае дасягненьня культурніцкай і сацыяльнай антрапалёгіі, этнаграфіі, эканомікі, псыхалёгіі, філялёгіі, сацыялінгвістыкі і г. д.

Мэтады дасьледаваньня

рэдагаваць

Галоўнае значэньне ў гістарычнай сацыялёгіі займае параўнальны (кампаратыўны) падыход, які дапамагае апісаць, прааналізаваць, інтэрпрэтаваць і растлумачыць падабенства і адрозьненьні, агульныя і асаблівыя аспэкты гісторыка-сацыяльных працэсаў. Менавіта гэта паказвае, чаму гістарычная сацыялёгія часта вызначаецца як параўнальная і гістарычная сацыялёгія. Гісторыка-сацыялягічны аналіз канцэнтруе сваю ўвагу на гістарычнасьці існуючага парадку, на агульныя ды на асобыя кампанэнты гісторыка-сацыялягічнага працэсу, на макра- ды мікрааналітычны ўзровень, і нават на ягоны сацыяльна-эканамічны, палітычны і культурныя вымярэньня, дзеля чаго дасьледчыкі карыстаюцца шматлікімі мэтадамі з палітры клясычнага сацыялягічнага аналізу: аналітычны, канструктывісцкі, высьвятляльны і паясьняльны, колькасны і якасны.

Кірункі дасьледаваньня

рэдагаваць

Галоўнымі кірункамі дасьледаваньняў у сучаснай гістарычнай сацыялёгіі зьяўляюцца пытаньні працэсаў сацыяльнай зьмены і іх вынікаў, мадэрнізацыя і мадэрнізацыйныя працэсы, цывілізацыяністыка, узьнікненьне дзяржаваў і народаў, фармаваньне сусьветнай сыстэмы і шляхоў глябалізацыі, якія дасьледуюцца з дапамогай усебаковага кампаратыўнага аналізу, улічваючы тэрытарыяльную пэрспэктыву і доўгія часовыя інтэрвалы. Таксама да спэцыфічных інтарэсаў гістарычнай сацыялёгіі можна аднесьці пытаньні калектыўнае мэнтальнасьці, габітусу і народных эмоцыяў, сацыяльнай памяці, гістарычнага ўсьведамленьня і культурных траўм.

Сацыяльна-навуковая плынь дасьледчыкаў грунтуецца на параўнальнай-гістарычнай сацыялёгіі. Прыкладам прыхільніка гэтай плыні ёсьць амэрыканскі гістарычны сацыёляг Тэда Скокпал, якая правяла глыбокі параўнальны аналіз гістарычнай мінуласьці Францыі, Расеі і Кітаю, каб высьветліць прычыны, падабенства ды разыходжаньні трох вялікіх рэвалюцыяў у межах гэтых краінаў[2]

Культурна-асьветніцкая плынь узьнікае на хвалі культурніцкага павароту і зьяўленьня канструктывісцкага, постмадэрнісцкага, пост-каляніяльнага падыходаў у гуманістычных ды сацыяльных навуках. У адрозьненьне ад сацыальна-навуковай плыні, тут паяўляецца адмысловая прастора да вывучэньня праблематыкі бюракратыі, сацыяльнай палітыкі, грамадзянскіх і сацыяльных правоў, рэлігіі, палітычных арганізацыяў і рухаў, эканамічнай сфэры.

Пост-дысцыплінарныя рэфлексіўная тыпы гістарычнай сацыялёгіі. Ядро гэтай плыні складаецца менавіта зь эўрапейскіх інтэлектуалаў, перадусім клясыкаў сацыялёгіі Карла Маркса, Макса Вэбэра, Фэрдынанда Тоніса, Норбэрта Эліяса, Эміля Дзюргейма а таксама цэлага шэрагу сацыёлягаў і гісторыкаў XX стагодзьдзя[3].

  1. ^ Šubrt, Jiří (ed.). Historická sociologie. Teorie dlouhodobých vývojových procesů. Plzeň: Aleš Čeněk, 2007.548 s. ISBN 978-80-7380-061-1.
  2. ^ Skocpol, Theda. 1976. France, Russia, China: A Structural Analysis of Social Revolutions. Comparative Studies in Society and History 18 (2): 175–210.
  3. ^ Spohn, Willfried. "Historical and Comparative Sociology in a Globalizing World". In Historická Sociologie №1. 2009: 9-27.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць