Гімн Гернсі
Гімн Гернсі (па-лацінску: Sarnia Cherie) — гімн кароннага валоданьня брытанскай кароны Гернсі.
Гімн завецца Sarnia Cherie і мае два варыянты — на ангельскай мове і гернсійскім дыялекце нармандзкай мовы. Назву па-лацінску можна перавесьці як «Дарагая Сарнія», па старажытным найменьні вострава.
Словы гімну былі напісаныя Дж. Дэйтанам у 1911 годзе, музыку пазьней напісаў Д. Сантанджэла.
Акрамя гімну Гернсі на афіцыйных мерапрыемствах часта выконваецца і брытанскі гімн «God Save the Queen».
Ангельскі варыянт | Гернсійскі варыянт |
---|---|
CHORUS
CHORUS |
|
Беларускі пераклад
рэдагаваць- Сарнія, дарагая Айчына, каштоўны камень мора.
- Прыгожая выспа, маё сэрца надоўга з табою.
- Твой голас кліча мяне, калі прачынаюся, калі засынаю.
- Мая душа крычыць ад нуды, мае вочы рыдаюць
- Уяўляючы цябе і тваю мінуўшчыну,
- Твае зялёныя груды і хвалі, якія б’юць аб бераг.
- Твае скалістыя бухты. Ах, у цябе ўсё — лепшае!
- Я прывітаю цябе, вяртаючыся да цябе, выспа супакою.
ПРЫПЕЎ
- Дарагая Сарнія, каштоўны камень мора.
- Зямля майго дзяцінства, маё сэрца надоўга з табою.
- Не забудуся ніколі, як клічаш мяне ты,
- Дарагая Сарнія, выспа прыгажосьці.
- Я пакідаў цябе ў гневе, я ня ведаў кошту,
- Падарожнічаючы далёка, на край зямлі.
- Кажучы аб далёкіх краінах, аб гарызонтах адвагі,
- Дзе землі абсыпаныя алмазама, срэбрам і золатам.
- Сонца заўсёды зьзяла, а жыцьцёвы шлях быў бесклапотны,
- Але твой крык заўсёды наганяў мяне, гэта разьдзірала маё сэрца
- Вяртаюся дадому, з усіх ты — лепшая.
- Я прывітаю цябе, вяртаючыся да цябе, дарогая выспа супакою.
ПРЫПЕЎ