Гатыква (па-габрэйску: התקווה, «Надзея») — нацыянальны гімн Ізраілю, адзін з галоўных дзяржаўных сымбаляў Ізраілю, нараўне са сьцягам і гербам. Песьня «Гатыква» зьяўляецца націянальным гімнам Ізраілю з 2004 году.

Гімн Ізраілю
Аўтар словаў Нафталі Герц Імбэр[d]
Кампазытар
Краіна
Гімн Ізраілю ў Вікісховішчы

Тэкст нацыянальнага гімну Ізраілю з транлітэрацыяй і перакладам на беларускую.

כל עוד בלבב פנימה
נפש יהודי הומיה,
ולפאתי מזרח קדימה
עין לציון צופיה -

עוד לא אבדה תקותנו,
התקווה בת שנות אלפים,
להיות עם חופשי בארצנו
ארץ ציון וירושלים.

Коль од балеваў пэніма —
Нэфэш егуді гомія
Ульфа’атэ мізрах кадзіма
Аін ле’Цыён цофія
Од лё аўда тыкватэйну
Гатыква бат шнот альпаім:
Лігёт ам хофші бэ’арцэйну —
Эрэц Цыён в’Ерушалаім.

Пакуль глыбока ў сэрцы
Душа габрэйская б’ецца —
І да краю Ўсходу наперад
Вочы на Сіён глядзяць —

Яшчэ не згублена надзея нашая
Надзея — дзіця двух тысячаў год:
Быць вольным народам на зямлі сваёй
Зямлі Сіёну й Ерусаліму.

 

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць