Тарашкевіца vs. наркамаўка

рэдагаваць

Не разумею, чым Вам так не падабаецца тарашкевіца? Тым, што яна прыгажэйшая за наркамаўку, ці тым, што Вы яе ня ведаеце? Ці, можа, бо яна "афіцыйная"? Калі апошняе - дык скажыце мне, калі ласка, што гэтая самая афіцыйнасьць зрабіла карыснага для беларускае мовы ў перыяд з 1933 па 2006 год (акрамя 1990–1993 гадоў)? Практычна усё, што рабілася афіцыйна, было накіраванае супраць беларушчыны. Рэформа 1933 году была накіраваная на зьнішчэньне беларускае мовы, на зьнішчэньне яе беларускасьці. Усё, што робіцца ўладамі сёньня, таксама робіцца дзеля зьнішчэньня беларускае мовы й культуры. Ці ж гэта добра? І Вы за гэтае змагаецеся? Куды ж Вы ідзяцё? Вы кажаце, што спрабуеце нешта аднавіць. Але ж Вы ці ня ведаеце гісторыю, ці ж сьвядома спрабуеце аднавіць савецкі правапіс з русіфікаванаю беларускаю моваю, амаль што трасянкаю (успомніце словаформы першых гадоў савеччыны: комуніст, союз, соцыяліст, совет і пад.). Дык што ж Вы робіце? Замест таго, каб змагацца за сапраўды беларускі правапіс (бо тарашкевіца ёсьць адлюстраваньнем łacinki пры дапамозе кірылічных літараў, а натуральна łacinka была першым беларускім літаратурным (амаль што афіцыйным) спосабам запісу беларускае мовы), Вы змагаецеся за правы гэнае ненатуральнае, штучнае пародыі на беларускую мову... Спыніцеся, пакуль яшчэ ня ўсё ў Вас згублена!

-- З павагаю, Андрэй Bełamp 17:56, 27.06.2006 (UTC)


Спадар Юры! У абмеркаванні я толькі выказаў сваю думку. Дзеля гэтага яно, уласна кажучы, і стваралася. Гэта хутчэй не ўдзел у спрэчцы, а давядзенне да грамадскасці майго меркавання. Яшчэ: справа ў тым, што я не вельмі добра разбіраюся ва ўнутранай структуры вікіпедыі. Таму, калі-ласка, у агульных рысах скажыце ці дайце спасылку на адказы на пытанні што такое Інкубатар, дзеля чаго ён патрэбен, як рэгіструецца новая Вікіпедыя і г.д. І ці магчыма перанесці ў вікіпедыю на сучаснай мове раней напісаные мной артыкулы? З павагаю, --Alexander Amelchenko 09:55, 19.верасьня.2006 (UTC)

Ды хіба ж я супраць? :) Ваша думка слушная, адно што няма такіх глухіх, як тыя, хто чуць не хочуць... Запісаць у "тую" віксу вашы артыкулы вы маеце поўнае права, паводле ўмоваў GFDL гэта наогул кожны можа зрабіць -- але лепей з п. гл. чалавечых зносін было б, каб вы самі -- калі б мелі ахвоту. Пакуль што мы нічога "адсюль" самі не бралі. Думаю, лёгка здагадацца, чаму -- каб не было гідкага сычэння, што вось, наркамаўцы паднімаюцца за чужы кошт і г.д.

Таму -- запрашаем! Yury Tarasievich 10:36, 19.верасьня.2006 (UTC)

Ага, прапусціў пра інкубатар. Гэта месца, дзе новыя праекты, усе разам у рамках адной пляцоўкі, даводзяць сваю жыццяздольнасць.

Новыя праекты (калектывы) падаюць зварот (на Меце, дзе было галасаванне), потым працуюць у інкубатары.

Рэгістрацыя новай віксы пакуль пытанне не да канца яснае, бо маюць адбыцца нейкія змены ў палітыцы. Але адно ясна -- чым актыўнейшая праца ў інкубатары, тым лепшыя шанцы. Yury Tarasievich 10:58, 19.верасьня.2006 (UTC)

Перанесці, канешне, магчыма і варта. Інкубатар - месца для працы над новымі вікіпедыямі да іх афіцыйнай рэгістрацыі і выдзялення ім свайго дамена. 80.94.230.61 10:03, 19.верасьня.2006 (UTC)