Прывітаньне ад імя адміністратараў беларускай Вікіпэдыі. Вельмі прыемна бачыць Вас у нашай суполцы.

Паколькі Вы рабілі першыя крокі, ёсьць невялічкі заўвагі па афармленьню. Па матывах АБ'ЯДНАНЬНЕ БЕЛАРУСКІХ СТУДЭНЦКІХ АРГАНІЗАЦЫЙ — калі ласка, уважліва азнаёмцеся з пагадненьнямі па назвах артыкулаў. Не сьпяшайцеся ўсе зрабіць адразу. Выкарыстоўвайце іншыя артыкулы як прыклады афармленьня. Праглядайце зьмены, якія былі зроблены ў Вашых артыкулах больш вопытнымі вікіпэдыстамі.

Аўтарскія правы рэдагаваць

Прашу прабачэньня за наступныя пытаньні. Зьмест артыкулаў Антыбальшавіцкі Блок Народаў (АБН), Адамовіч Вячаслаў скапіяваны з http://txt.knihi.com/bel/nacyjanalizm.html.

  • Ці з'яўляецеся Вы аўтарам гэтага тэксту?
  • Ці атрымалі дазвол непасрэдна ад аўтара?
  • Ці ўпэўнены Вы ў тым, што гэты тэкст з'яўляецца агульнай уласнасьцю (public domain)?

Калі адказ не на ўсе гэтыя пытаньні, то Вашыя артыкулы павінны быць выдаленыя, бо яны парушаюць аўтарскія правы іншых асобаў.

Дзякуй за тлумачэньні. І вось адказы на вашыя пытаньні: 1. Я не зьяўляюся аўтарам гэтых артыкулаў. 2. Я маю дазвол ад аўтара даведніка "Беларускі нацыяналізм" П.Казака на публікацыю. 3. Правы на гэтыя тэксты належаць выдавецтву беларускай арганізацыі "КРАЙ" "Голас Краю", і ў мяне ёсьць дазвол ад гэтага выдавецтва.

Добра. Калі ласка, дадайце інфармацыю пра гэта ў Вікіпэдыя:Дазволы на выкарыстаньне матэрыялаў. Калі ласка, у размовах карыстайцеся подпісам (~~~~). --EugeneZelenko 02:28, 24 .01. 2005 (UTC)

Вікіфікаваць рэдагаваць

Калі ласка, дадавайце ў пачатак неапрацаваных артыкулаў {{Вікіфікаваць}}.