Прывітаньне ад імя адміністратараў беларускай Вікіпэдыі. Вельмі прыемна бачыць Вас у нашай суполцы.

Не сьпяшайцеся ўсе зрабіць адразу. Выкарыстоўвайце іншыя артыкулы як прыклады афармленьня. Праглядайце зьмены, якія былі зроблены ў Вашых артыкулах больш вопытнымі вікіпэдыстамі. Шмат карыснай інфармацыі можна знайсьці на старонцы Вікіпэдыя:Суполка.

Калі ласка, для выяваў, якія ахоўваюцца аўтарскімі правамі (вокладкі альбомаў у іх ліку) дадавайце інфармацыю пра ўладальніка аўтарскіх правоў. Таксама ў апісаньні дадайце наступны запіс {{FairUse}} (гэта прыкладна значыць дабрасумленнае выкарыстаньне). Прыклад: Image:Spravazdacza.jpg.

Калі ў Вас будзе магчымасьць, калі ласка зрабіце гэтыя выявы памерамі 200 на 200.

EugeneZelenko 05:58, 3 .03. 2005 (UTC)

Памеры вокладак альбомаў

рэдагаваць
Не абмяжоўвайце памер выявы. Загружайце як можна болей дакладную і большую вэрсію (зразумела, пакуль захоўваецца якасьць). У артыкуле можна выкарыстаць значак любога памеру, а магчымасьць атрымаць дакладную вэрсію павінна быць. Дзякуй. --Monk 11:31, 04.04.2005 (UTC)
Калі б былі большыя малнюнкі, тады б дадаў іх. На жаль, знайсьці йх амаль немагчыма :( --Slaver 11:57, 04.04.2005 (UTC)
Мне здаецца, што памары вокладак альбомаў/DVD трэба абмяжоўваць з кропкі гледжаньня аўтарскіх правоў. Забесьпячэньне высакаякаснымі дакладнымі вэрсіямі — задача музычнай прамысловасьці і ўладальнікаў аўтарскіх правоў, а ніяк не Вікіпэдыі.
Дарэчы, большасьць падобных выяваў на en:, якія я бачыў (пераважна мэталічных гуртоў), была менавіта 200 на 200. Падрабязнасьці: en:Category:Album covers, en:Category:DVD covers.
EugeneZelenko 03:39, 05.04.2005 (UTC)
Хм. Нешта я цяжка сабе ўяўляю, якая сувязь паміж аўтарскімі правамі і памерамі. Аўтарскія правы могуць вырашаць, можна ці нельга зьмясьціць выяву наагул - але пра абмежаваньне памераў... А ў en: гэта можа тлумачыцца таксама іншымі прычынамі. Па-першае, магчыма, толькі такія выявы яны змаглі знайсьці; па-другое, ёсьць такая прычына: да некаторага часу MediaWiki не дазваляла мяняць памер выявы для артыкулу, таму зьмяшчалі невялічкія выявы. --Monk 06:25, 05.04.2005 (UTC)
Мне здаецца (прашу прабачэньня за вольную інтэпрэтацыю не юрыста), што ангельскім словам fair use у нашых умовах адпавядае наступны ўрывак Закона Республики Беларусь об авторском праве и смежных правах
    Статья 19. Использование произведения без согласия автора
               и без выплаты авторского вознаграждения
    Допускается без   согласия  автора  и  без  выплаты  авторского
вознаграждения,  но с обязательным указанием автора  произведения  и
источника заимствования:
    цитирование в     научных,     исследовательских,      учебных,
полемических,   критических   и  информационных  целях  отрывков  из
правомерно опубликованных произведений в объеме,  оправданном  целью
цитирования;
    использование отрывков     из     правомерно     опубликованных
произведений   в   качестве   иллюстраций   в   изданиях,  радио-  и
телепередачах,  звуко- и видеозаписях учебного характера  в  объеме,
оправданном поставленной целью;
Канешне, які памер выяваў лічыць дастатковым — пытаньне адкрытае.
Аргумэнт пра немагчымасьць знайсьці іншыя выявы вельмі цікавы. А адсканаваць вокладку законна набытых (асабіста ці сябрамі/сяброўкамі) CD/DVD/касэт?
EugeneZelenko 14:34, 06.04.2005 (UTC)
Дзякуй за юрыдычную даведку. З гэтай інфармацыі сапраўды вынікае, што ставіць як мага большыя выявы ня вельмі правільна. Але пры такіх спэцыяльна паменшаных выявах трэба абавязкова ставіць пазначку "copyrighted" (ці ў перакладзе) с тлумачэньнем, каб не было жаданьня замяніць існуючую выяву на больш дакладную. Магчыма, гэта трэба ўнесьці ў Шаблён:FairUse ці нешта кшталту таго. --Monk 16:08, 06.04.2005 (UTC)

Назвы файлаў

рэдагаваць

Прапаную даваць файлам, асабіста тым, якія тычацца Беларусі і беларускай музыкі, даваць усё ж такі больш беларускія назвы. Прапанова на Абмеркаваньне выявы:NRM - Akustychnyya kantserty.jpg. Тое ж тычыцца і Выява:NRM - Pashpart gramadzyanina NRM.jpg. Дзякуй. --Monk 11:26, 04.04.2005 (UTC)

Чаму ты ўпарта паўсюль пішаш Ulis, хаця сам гурт на ўсіх альбомах і на сайце пазначае сябе як ULIS (усе літары вялікія)? У тым ліку і ў Вікіпэдыі гурт пазначаны як ULIS, таму сэнсу ў катэгорыі Альбомы Ulis я ня бачу. Растлумач, калі ласка, сваю пазыцыю. --Red_Winged_Duck 19:37, 15.08.2005 (UTC)
Няма ніякай пазыцыі, акрамя таго, што так больш падабаецца :) Выяпраўлю ўсё! Заўсёды праблемы з назвамі нашых гуртоў: дзе вялікія літары, дзе маленькія, дзе лацінка, дзе кірыліца... --Slaver 19:45, 15.08.2005 (UTC)

Памеры выяваў вокладак альбомаў

рэдагаваць

Мне здаецца, што памеры 900 × 900 у Выява:Krambambulya-Karali rajonu.jpg і Выява:Krambambulya-Radyjo Krambambulya 0,33 FM.jpg — гэта занадта для цытат і ілюстрацый. --EugeneZelenko 03:32, 16.08.2005 (UTC)

Слава, што неаб'ектыўнага ў артыкуле БРСМ?

інструмэнт прапаганды рэжыму Аляксандра Лукашэнкі — гэта галавацяпства нейкая!
дык не прапаганды рэжыму, а інструмэнт рэжыму Хіба не?! --JanMarozau 08:51, 24.11.2005 (UTC)

перанакіраваньні

рэдагаваць

Паводле: Вячаслаў_Корань. Вялікая просьба не ствараць перанакіраваньняў на неіснуючыя артыкулы, бо гэта толькі зьбівае наведнікаў, калі яны бачаць спасылку, якая мусіць весьці на артыкул, а прыводзіць да тупіковага перанакіраваньня. Варта спачатку ствараць артыкул, а потым ужо перанакіраваньні на яго (калі трэба). --Red_Winged_Duck 09:56, 01.12.2005 (UTC)

Калі рабіў перанакіраваньне, быў упэўнены, што артыкул пра Славу ёсьць... Трэ было паглядзець спачатку :) А цяперака прыйдзецца пісаць пра яго :) --Slaver 13:24, 01.12.2005 (UTC)

Слава, будзе час, даведайся, кл, якую інфу пра рэктараў Дзьякава, Бабравіцкага і Шаўчэнку, імёны хаця б, а то як я ня мучыў шукальнікі рознымі варыяцыямі на розных мовах, болей чым ініцыялы, ды й то вельмі неадназначныя, яны мне не далі. Трэ йсьці да першакрыніц. --JanMarozau 08:13, 31.05.2006 (UTC)

Гыгы, я не магу даведацца калі ў мяне іспыты, а ты пра рэктараў :) --Slaver 14:33, 31.05.2006 (UTC)
Дык я ж кажу - будзе час --JanMarozau 08:06, 01.06.2006 (UTC)

Лепей за ўсё ўласныя выявы, якія Вы згодны распаўсюджваць пал вольнымі ліцэнзіямі, загружаць у Commons (глядзіце commons:Category:Niasvizh), дзе яны будуць даступныя для ўсіх Вікіпэдый.

Калі гэта магчыма, выбірайце разам з GFDL і ліцэнзію Creative Commons Attribution ShareAlike (яна лепей для графічных файлаў, бо не патрабуе прыводзіць поўны тэкст разам з выявай).

EugeneZelenko 14:10, 05.07.2006 (UTC)

Палацаў і замкаў у Радзівілаў было вельмі шмат, таму ня трэба артыкул "Нясьвіжскі замак" некуды перанакіроўваць. --MaximLitvin 14:21, 05.07.2006 (UTC)
Няўжо ў Радзівілаў было некалькі замкаў у Нясьвіжы? Ці ў Нясьвіжы былі яшчэ якія-небудзь замкі, апроч радзівілаўскіх? --Slaver 14:35, 05.07.2006 (UTC)

У Вас атрымліваюцца вельмі добрыя здымкі! Можа Вы здымалі і іншыя беларускія мясьціны? Калі так, было бы цудоўна бачыць іх у Commons :-) Разумею, што гэта час і трафік... Вялікі дзякуй! --EugeneZelenko 15:27, 8.жніўня.2006 (UTC)

Ёсьць яшчэ здымкі. Зараз рыхтую некалькі артыкулаў у Вікіпэдыю, таму буду і фота дадаваць у Commons :) --Slaver 16:27, 8.жніўня.2006 (UTC)

Гэта крыху афтопік, але нешта з сабжам здарылася: you have a period of 30 days to decide to undelete your journal. -- Bełamp 15:18, 13.жніўня.2006 (UTC)

Сибирское голосование

рэдагаваць

"Сибирская википедия благодарит вас за ваш голос в нашу поддержку. К сожалению, на голосовании http://meta.wikimedia.org/wiki/Proposals_for_closing_projects/Closure_of_Siberian_Wikipedia многие голоса подозреваются в подделке. Поэтому просим вас, в знак того, что ваш голос не подделан, либо подтвердить его под этой просьбой, либо написать на своей личной страничке пользователя ссылку на ваш аккаунт на мете, примерно такую: [1]"

На мой погляд, Вы можаце быць вельмі добрым адміністратарам. Калі ласка, прапануйце сваю кандыдатуру. --EugeneZelenko 17:20, 3 лютага 2007 (UTC)

Напэўна, я мог бы быць адміністратарам, але я вельмі лянівы і маб зараз мала вольнага часу. Хаця для Вікіпэдыі быў бы рад ахвяраваць больш часу… Нават ня ведаю, што вырашыць… — Slaver 22:02, 3 лютага 2007 (UTC)
Вось цяперака я гатовы выконваць абавязкі адміністратара. — Slaver 08:07, 1 красавіка 2007 (UTC)
Тады — поўны наперад :-) --EugeneZelenko 15:19, 1 красавіка 2007 (UTC)

Адміністратар

рэдагаваць
 

Трымайце :-) Мае віншаваньні! --EugeneZelenko 13:50, 10 красавіка 2007 (UTC)

Дзякуй! :) — Slaver 13:53, 10 красавіка 2007 (UTC)

Без крыўды, калі ласка

рэдагаваць

Пакажыце, як бы Вы запісалі сваё прозвішча лацінкай. Дзяк. -- 194.158.205.102 15:29, 11 красавіка 2007 (UTC)

Ёсьць праблема нават у кірылічным варыяньце :) Пашпартны варыянт адрозьніваецца ад таго, які больш правільны з пункту гледжаньня ўтварэньня прозьвішчаў. Ну а лацінкавы варыянт прапаную такі: Viačasłaŭ Radzi(v)onaŭ. — Slaver 19:03, 11 красавіка 2007 (UTC)
Радзівонаў ці Радзіёнаў -- у іншым выпадку Вы патрапіце з-за прозвішча ў "эфіопскі спіс" (ЭфіОпія), бо "іо" ў сярэдзіне слова -- гэта, мякка кажучы, памылка. Ці гэта ў пашпарце запісалі Вас цераз "іо"? -- 194.158.205.102 18:24, 13 красавіка 2007 (UTC)
Гэта менавіта пашпартны варыянт, якім усю сям'ю і «абазвалі»… — Slaver 19:49, 13 красавіка 2007 (UTC)

Калі ў Вас будзе час і магчымасьць, калі ласка, дапамажыце з вызначэньнем геаграфічных каардынатаў месцаў, з якіх рабіліся здымкі commons:Category:Halšany Castle. Для гэтага можна выкарыстоўваць мапы Google. Прыклад можна пабачыць у commons:Category:Church of Holy Trinity, Ishkaldz. --EugeneZelenko 14:14, 16 чэрвеня 2007 (UTC)

На мой погляд, варта замяніць гэтыя выявы на вольныя. Тут ёсьць іншыя выявы з канцэрту, ліцэнзаваныя пад cc-by-sa-2.0, якія можна загрузіць у Commons. Дый на http://flickr.com можна паспрабаваць знайсьці і іншыя выявы. --EugeneZelenko 14:11, 30 чэрвеня 2007 (UTC)

Энцыкляпэдыя ў нас вольная, можаце замяняць :) — Slaver 20:47, 30 чэрвеня 2007 (UTC)

Калі ласка, перад выдаленьнем правярайце спасылкі на старонку. --EugeneZelenko 14:11, 13 ліпеня 2007 (UTC)

Нешта я наблытаў усё ўчора… Шаблён адкаці ў да мінулага варыянту… — Slaver 14:17, 13 ліпеня 2007 (UTC)

Удаляние страниц

рэдагаваць

В описанию правок при удалянию статии пиште пожалуйста "Спам" или "Ня мае карыснага зьместу" или "На ... мове". Иначе это плохо выглядывает в Апошнія зьмены. Bocianski 21:59, 13 ліпеня 2007 (UTC)

Я прапаную ўвогуле забараніць рэдагаваньне старонак .dm aid і .dm aed. Ужо надакучыла выдаляць і баніць! — Slaver 09:48, 14 ліпеня 2007 (UTC)
Согласен. Этие страицы создают спам-боты. Пока не будут переработаны, после защита страницы будем иметь несколько дней без этого спама. Bocianski 10:21, 14 ліпеня 2007 (UTC)
З іншага боку, спамэры могуць ствараць і іншыя старонкі. Варта, каб хто-небудзь, хто ведае кітайскую мову, дадаў характэрныя камбінацыі ў спам-фільтар. --EugeneZelenko 13:58, 14 ліпеня 2007 (UTC)

Прывітаньне, Slaver!

Дзякуй за загружаныя вамі ў Вікіпэдыю файлы! Нагадваем вам, што калі выкарыстаньне і распаўсюджаньне мэдыя-файла не ажыцьцяўляецца на ўмовах вольнай ліцэнзіі (Creative Commons Attribution/Share-Alike), тады патрэбна абгрунтаваць неабходнасьць добрасумленнага выкарыстаньня, дадаўшы і запоўніўшы картку {{Абгрунтаваньне добрасумленнага выкарыстаньня}}, таксама дадаўшы дакладныя зьвесткі пра аўтара, час стварэньня/публікацыі працы і крыніцу.

Калі файл не адпавядае крытэрам добрасумленнага выкарыстаньня або калі неабходныя зьвесткі не былі дададзеныя ў 7-дзённы тэрмін, тады файл будзе выдалены.

Вялікі дзякуй! --Red_Winged_Duck 20:27, 14 красавіка 2010 (UTC)

Тое ж самае для: Файл:Стары Ольса - Шлях.jpg і Файл:Krambambulya-Radyjo Krambambulya 0,33 FM.jpg. --Red_Winged_Duck 20:18, 15 красавіка 2010 (UTC)
Таксама для: Файл:Krambambulya-Karali rajonu.jpg, Файл:Ulis - Чужанiца.jpg і Файл:Ulis.jpg. --Red_Winged_Duck 12:49, 16 красавіка 2010 (UTC)
Таксама: Файл:Ulis - Краіна доўгай белай хмары.jpg. --Red_Winged_Duck 13:21, 17 красавіка 2010 (UTC)
Таксама: Файл:Новае Неба - Акустыка.jpg. --Red_Winged_Duck 12:09, 18 красавіка 2010 (UTC)
Таксама: Файл:UltraVožyk - Ideałohija.jpg. --Red_Winged_Duck 19:52, 19 красавіка 2010 (UTC)
Таксама: Файл:Łarysa Hienijuš.jpg, Файл:Pieśni svabody.jpg, Файл:Žyć dla Biełarusi.jpg, Файл:Fabryka snoŭ.jpg. --Red_Winged_Duck 13:56, 20 красавіка 2010 (UTC)
Таксама: Файл:Atlantyda.jpg. --Red_Winged_Duck 12:30, 21 красавіка 2010 (UTC)
Таксама: Файл:KROK - KROK.jpg. --Red_Winged_Duck 21:23, 26 красавіка 2010 (UTC)
Таксама: Файл:Navahradak - Rekanstrukcyja.png, Файл:Zet - Z Novym hodam!.jpg, Файл:Zet - radzima.jpg. --Red_Winged_Duck 13:15, 27 красавіка 2010 (UTC)
Таксама: Файл:FC Sachcior Salihorsk logo.gif, Файл:Halšany Rekanstrukcyja.png. --Red_Winged_Duck 12:17, 28 красавіка 2010 (UTC)
Таксама: Файл:3t.ON - Каждому своё.jpg. --Red_Winged_Duck 12:22, 29 красавіка 2010 (UTC)
Таксама: Файл:Hierb Pahonia z nadmahilnaj plity Jahajły.png. --Red_Winged_Duck 13:00, 30 красавіка 2010 (UTC)
Таксама: Файл:Krambambula-Śviatočnaja.jpg, Файл:NRM - 06.jpg. --Red_Winged_Duck 20:46, 2 траўня 2010 (UTC)

цэнзура артыкула Хведар Нюнька

рэдагаваць

Просьба пауплываць на бюракрата Red_Winged_Duck, яки блакуе намаганни нераунадушных беларусау Виленчукоу написаць сбалансаваны и праудзивы артыкул пра былога функцыянера Таварыства Беларускай Культуры: https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%A5%D0%B2%D0%B5%D0%B4%D0%B0%D1%80_%D0%9D%D1%8E%D0%BD%D1%8C%D0%BA%D0%B0 Сутнасць яго блакаванняу можна бачыць у абмеркаванни артыкула: https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D0%B1%D0%BC%D0%B5%D1%80%D0%BA%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D1%8C%D0%BD%D0%B5:%D0%A5%D0%B2%D0%B5%D0%B4%D0%B0%D1%80_%D0%9D%D1%8E%D0%BD%D1%8C%D0%BA%D0%B0 Кали коратка, дык сутнасць праблемы у тым што бюракрат Red_Winged_Duck перавышае паунамоцтвы и блакуе матэрыялы афицыйнага сайту ТБК, напрыклад: http://www.westki.info/tbk/21158/sudovae-pasedzhanne-u-sprave-damkou-adbudzecca-21-verasnya пра судовае паседжанне, дзе Х. Нюнька адказчык, http://www.westki.info/tbk/21114/sprava-hvedara-nyunki-spynenaya-ne-za-adsutnasci-dokazau-pavodle-212-artykula-1-chastki-6 пра былую крыминальную справу Х. Нюньки