Welcome! Прывітаньне! А дзе вы так цудоўна беларускай мове вывучыліся? --Rydel 23:27, 14 Oct 2004 (UTC)

Прывітаньне! Дзякуй за камплімэнт! Прабачце, што спазніўся з адказам. А ў адказ на Вашае пытаньне: я беларус бэнгальска-беларускага паходжаньня. На беларусі жыў вельмі мала, але беларускую мову вывучыў, дзякуй Богу, у часе частага надведваньня краіны. --Rashed 20:35, 6 Nov 2004 (UTC)

Ага! Як цікава! Я цяпер успомніў - мы віртуальна знаёмыя па імэйл рассылцы belarus (by Peter Kasaty), якая ў канцы 1990-х была досыць папулярная. Я там быў пад сапраўдным імём - Uladzimir Katkouski aka uladzik. --Rydel 01:09, 7 Nov 2004 (UTC)

Так, я Вас памятаю. Прыемна сустрэцца зноў, хоць і віртуальна. Вы малайчына, што распачалі беларускую вэрсію Вікіпэдыі. А дарэчы, калі не сакрэт, што значыць Вашая мянушка? --Rashed 19:45, 7 Nov 2004 (UTC)

Невялічкая заўвага па рэдагаваньню

рэдагаваць

Калі ня цяжка, калі ласка, карыстайцеся кнопкай Праглядзець, замест частага рэдагаваньня старонкі. --EugeneZelenko 21:04, 7 Nov 2004 (UTC)

Добры савет! Дзякуй. --Rashed 08:54, 8 Nov 2004 (UTC)

Please see if Індыяй/Індыя (India) is correctd and please interwiki it on w:India. I derived the text logically from China. China and Bangladesh had Індыяй so I assumed that this means India.