Прывітаньне

рэдагаваць

Сардэчна вітаем у беларускай Вікіпэдыі. Вельмі прыемна бачыць Вас у нашай суполцы.

Не сьпяшайцеся ўсе зрабіць адразу. Выкарыстоўвайце іншыя артыкулы як прыклады афармленьня. Праглядайце зьмены, якія былі зроблены ў Вашых артыкулах больш вопытнымі вікіпэдыстамі і вікіпэдысткамі. Шмат карыснай інфармацыі можна знайсьці на старонцы Вікіпэдыя:Суполка. Даведацца пра апошнія зьмены можна на старонцы Апошнія зьмены.

Калі ласка, пры рэдагаваньні заўсёды карыстайцеся радком Кароткае апісаньне зьменаў. Інакш вельмі цяжка з гісторыі разумець, што і дзеля чаго зьмянялася. І, калі гэта магчыма, часьцей карыстайцеся кнопкай Праглядзець.

У размовах і абмеркаваньнях заўсёды карыстайцеся подпісам, які ставіцца з дапамогай камбінацыі ~~~~, ці кнопкі Ваш подпіс і момант часу над акном рэдагаваньня.

Прыемнага часу на старонках нашае вольнае энцыкляпэдыі. --MaximLitvin 23:05, 17.жніўня.2006 (UTC)

Калі ласка, перакладайце назвы і парамэтры шаблёну. --EugeneZelenko 13:42, 19.жніўня.2006 (UTC)

Так робіцца ў Рускай Вікіпэдыі. Навошта гэта змяняць?

Канешне, гэтак прасьцей :-) А тады навошта перакладаць артыкулы? :-) Не ўсе ўдзельнікі і ўдзельніцы беларускай Вікіпэдыі павінны разумець ангельскую мову... --EugeneZelenko 18:17, 9.верасьня.2006 (UTC)
Калі ласка, выкарыстоўвайце назву Шаблён:Мова-XX замест Шаблён:Lang-XX. Прыклад: Шаблён:Мова-be. --EugeneZelenko 18:04, 9.верасьня.2006 (UTC)
Калі ласка, перакладайце назвы шаблёнаў! --Bełamp 18:31, 13.верасьня.2006 (UTC)

Хопіць ужо ствараць тузіны гэтых ангельскамоўных непатрэбных шаблёнаў! Зараз перакладайце іх самастойна. --Bełamp 19:37, 13.верасьня.2006 (UTC)

Калі ласка, у сваіх артыкулах ужывайце правільную форму «ўзроўню» --Red_Winged_Duck 08:08, 6.верасьня.2006 (UTC)

Калі ласка, прачытайце пра meta:ParserFunctions. Гэтае пашырэньне, якое, дарэчы, існуе некалькі месяцаў, зрабіла непатрэбнымі шмат шаблёнаў (Qif, Ifdef і іншыя). --EugeneZelenko 15:35, 10.верасьня.2006 (UTC)

Калі ласка, спрабуйце знайсьці выявы ў Commons. Напрыклад, у commons:Category:California ёсьць сьцяг, герб, мапа. Напэўна, для іншых штатаў і гарадоў у Commons штосьці знойдзецца :-) --EugeneZelenko 14:18, 14.верасьня.2006 (UTC)

Перыядычная сістэма элементаў

рэдагаваць

Трэба зрабіць спасылкі на элементы, а не проста каляровыя малюначкі.

Назвы штатаў ЗША

рэдагаваць

Калі ласка, зьвярніце ўвагу на Шаблён:Адміністрацыйныя адзінкі ЗША. Там назвы штатаў упарадкаваныя паводле ангельска-беларускага слоўніка В. Пашкевіч, які ўлучае невялічкі тапанімічны слоўнічак. Выкарыстоўвайце, калі ласка, назвы адтуль. Калі зьявяцца нейкія пытаньні, зьвяртайцеся - пагляджу :) --Bełamp 20:43, 24.верасьня.2006 (UTC) Дзякуй

Аўтаматызаваны пераклад

рэдагаваць

Калі ласка, не дадавайце ў беларускую Вікіпэдыю артыкулы, што былі наўпрост аўтаматычна перакладзены з дапамогай нейкай праграмы і без дадатковай ручной праверкі. Калі ўсё ж дадаеце, пазначайце іх адпаведным шаблёнам: Шаблён:Артаграфія --Red_Winged_Duck 13:24, 30 кастрычніка 2006 (UTC)

Прапаную ў Шаблён:Зашрубкі замест шматлікіх выяваў выкарыстоўваць Выява:Screw drive types.png. Дарэчы, калі гэты шаблён будзе выкарыстоўвацца толькі ў адным артыкуле, можа варта перанесьці яго зьмест непасрэдна ў артыкул? --EugeneZelenko 15:37, 14 сьнежня 2006 (UTC)

Я буду выкарыстаць гэты шаблён і ў артыкулах пра лёзы. А гэтую выяву не выкарыстоўваў таму, што там выкарыстоўваюцца ангельскія літары і, як ты мне сам гаварыў, можа паўстаць неразуменне. Ded 17:24, 14 сьнежня 2006 (UTC)
У Выява:Screw a.png і Выява:Screw b.png таксама лацінскія літары :-) --EugeneZelenko 17:34, 14 сьнежня 2006 (UTC)
Гэтыя выявы знаходзяцца насупраць надпісаў і літары не патрэбны. Ded 20:57, 14 сьнежня 2006 (UTC)
ТАды, калі ласка, указвайце крыніцу і аўтараў выяваў. Калі гэтыя выявы распаўсюджваюцца згодна вольных ліцэнзій, мае сэнс загрузіць іх у Commons, дзе яны будуць даступныя для ўсіх Вікіпэдый. --EugeneZelenko 15:20, 15 сьнежня 2006 (UTC)

Калі ласка, не зьмяняйце прызначэньня існуючых шаблёнаў без папярэдняга абмеркаваньня. Шаблён:Мова‎ выкарыстоўваўся ў Шаблён:Мова‎-be і г.д. Для артыкулаў пра мовы ў нас ёсьць Шаблён:Інфармацыя пра мову‎. --EugeneZelenko 14:54, 22 лютага 2007 (UTC)

Спасылкі на іншыя мовы

рэдагаваць

Калі ласка, зьвярніце ўвагу на тое, што ў Вашых артыкулах псуюцца спасылкі (прыклад) ў якіх выкарыстоўваюцца нестандартныя літары. Паспрабуйце выкарыстоўваць кадзіроўку UTF-8, альбо дадавайце спасылку толькі на ангельскую вэрсію. --EugeneZelenko 15:23, 23 лютага 2007 (UTC)

Спадару Ded, калі ласка, зьвярніце ўвагу на зьмены ў назвах парамэтраў у Шаблён:Штат ЗША і ўжывайце гэтыя назвы заўсёды ў сваіх перакладах артыкулаў пра штаты. І зьвяртайце больш увагі таму тэксту, які ў Вас атрымліваецца – часам ляпы проста страшэнныя. --Bełamp 22:50, 28 лютага 2007 (UTC)

Пераклад афіцыйным правапісам

рэдагаваць

Артыкулы перакладзеныя і напісаныя афіцыйным правапісам («наркамаўкай») лепш за ўсё дадаваць у http://be.wikipedia.org/, тым больш, што аўтаматычныя перакладчыкі кшталту «Белазара» ўжываюць менавіта афіцыйны правапіс. --Red_Winged_Duck 09:39, 9 красавіка 2007 (UTC)