Прывітаньне рэдагаваць

Сардэчна вітаем у беларускай Вікіпэдыі. Вельмі прыемна бачыць Вас у нашай суполцы.

Не сьпяшайцеся ўсе зрабіць адразу. Выкарыстоўвайце іншыя артыкулы як прыклады афармленьня. Праглядайце зьмены, якія былі зроблены ў Вашых артыкулах больш вопытнымі вікіпэдыстамі і вікіпэдысткамі. Шмат карыснай інфармацыі можна знайсьці на старонцы Вікіпэдыя:Суполка. Даведацца пра апошнія зьмены можна на старонцы Апошнія зьмены.

Калі ласка, пры рэдагаваньні заўсёды карыстайцеся радком Кароткае апісаньне зьменаў. Інакш вельмі цяжка з гісторыі разумець, што і дзеля чаго зьмянялася. І, калі гэта магчыма, часьцей карыстайцеся кнопкай Праглядзець.

У размовах і абмеркаваньнях заўсёды карыстайцеся подпісам, які ставіцца з дапамогай камбінацыі ~~~~, ці кнопкі Ваш подпіс і момант часу над акном рэдагаваньня.

Прыемнага часу на старонках нашае вольнае энцыкляпэдыі. --MaximLitvin 07:30, 28.жніўня.2006 (UTC)

Спрабую адказаць на Максімава прывітаньне :) рэдагаваць

Дзякую Вашасьці, Максім, за прывітаньне! --Andrej Nikalajeu 07:45, 28.жніўня.2006 (UTC)

Няма за што, зазірніце ў Вікіпэдыя:Суполка там шмат карыснага, у тым ліку аб тым як што рабіць. Ці вось сюды - Вітаем хоць гэта толькі праект, але амаль завершаны :). Прыемна бачыць, што нас усё болей - посьпехаў. --MaximLitvin 08:12, 28.жніўня.2006 (UTC)
Дзякую Вашасьці! --Andrej Nikalajeu 08:24, 28.жніўня.2006 (UTC)

Калі ласка, не стварайце артыкулаў бяз зьместу. Бо калі хто шукае ў сеціве Будызм, то патрапіць на пустышку - ня вельмі прыемна дарэчы. Я пазначу іх на выдаленьне, калі ў Вас будзе зьмет для гэтых артыкулаў, то можна будзе іх стварыць наноў (у выпадку калі іх ужо выдаляць) ці выдаліць пазнаку выдаленьня. Калі што зьвяртайцеся. --MaximLitvin 10:17, 28.жніўня.2006 (UTC)

Маеце рацыю, я ня супраць. Прабачце, калі ласка! --Andrej Nikalajeu 18:13, 13.верасьня.2006 (UTC)