Гула

беларуская народная гульня

Гу́лабеларуская народная гульня з удзелам 2 дружынаў, кожная зь якіх абірае са свайго складу найдужэйшага гульца («выбраньніка», «вялікага») для кіданьня ў бок праціўніка гулы (каменнага ці жалезнага ядра, або кола воза). Дружына праціўніка мае спыніць яе як мага раней. З таго месца, дзе гулу спыняюць, «выбраньнік» другой дружыны кідае яе назад. Перамагае тая дружына, што першай перакіне гулу за вызначаную мяжу[1].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Гула // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1997. — Т. 5. — С. 526. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0090-0